❗️Лунінецкае выданне "ПроИнфо", відаць, прызнана "экстрэмісцкім фармаваннем"
На сайце Міністэрства Унутраных Спраў абнавіўся спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў". Пад нумарам 371 цяпер там пералічаны сацсеткі рэсурса proinfo.news. Праўда, назва гэтага інфармавання (паводле МУС) чамусьці "Беларуская Асацыяцыя Журналістаў".
На сайце МУС пазначана, што КДБ прыняла рашэнне прызнаць выданне "фармаваннем" 7 траўня 2026. Хаця пра гэта стала вядома толькі сёння, калі спіс "фармаванняў" абнавіўся на сайце міліцыі.
На сайце выдання апошнія навіны з'явіліся літаральна сёння. Сацсеткі выдання таксама абнаўляюцца.

🤬3🤯1😢1
Forwarded from Гомельская Вясна
"Вогненае хрышчэнне" Алены Гнаўк: Праз краты да новай стратэгіі вызвалення і дапамогі
Алена Гнаўк, вядомая актывістка і былая палітзняволеная, якая правяла за кратамі чатыры гады, выступіла перад беларускай супольнасцю Беластоку. Яна распавяла пра жорсткі досвед у калоніі № 4 у Гомелі, канфлікты ўнутры дэмакратычных структураў і сваю амбіцыйную праграму "Перамога плюс", з якой яна ідзе ў Каардынацыйную раду.
✅ Пачытайце, якой яна бачыць Беларусь у будучыні!

👍7
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️«Мянты хадзілі па галовах звязаных людзей». Экс-палітвязень пра «пінскую справу», год у ШІЗА і турэмную салідарнасць
«Пінская справа» стала адной з самых масавых і беспрэцэдэнтна жорсткіх у гісторыі беларускіх пратэстаў. Адзін з яе фігурантаў, Вячаслаў Рагашчук, у прамым сэнсе адбіваў мірных людзей ад АМАПа вечарам 9 жніўня 2020 года.
Былы палітвязень прабыў у зняволенні 6 гадоў, страціў бізнес і сям'ю, атрымаў 57 рапартаў і правёў 237 сутак у карцары. У Пінскім аддзяленні міліцыі пінчука збівалі да страты прытомнасці і адмаўлялі ў медыцынскай дапамозе. Вячаслаў распавёў пра турэмную салідарнасць, дапамогу Алесю Пушкіну ў яго апошнія дні і пра тое, чаму ні пра што не шкадуе.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120294
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
✍️Артыкул падрыхтаваны ў межах спецыяльнага цыкла матэрыялаў да Дня палітвязняў

«Я казаў ім у вочы, што каяцца не збіраюся, бо паступіў правільна. Перад кім прасіць памілавання? Перад прэзідэнтам, які, на мой погляд, не прэзідэнт?».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120294
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
✍️Артыкул падрыхтаваны ў межах спецыяльнага цыкла матэрыялаў да Дня палітвязняў
💔8🤬3
Вясна | Брэст
Экс-палітвязня з Берасця Ціхана Клюкача асудзілі па новай справе. Але ўжо ў яго адсутнасць Пра гэта стала вядома з раскладу судовых паседжанняў Вярхоўнага суду, бо на 19 жніўня запланаваны разгляд апеляцыі па справе супраць 9 беларускіх добраахвотнікаў. Як…
🥀 Загінуў экс-палітвязень з Берасця Ціхан Клюкач
Ціхан ваяваў на баку Украіны супраць Расеі. Быў забіты пад час выканання баявога задання.
Смерць Ціхана пацвердзіў вайсковец Радзівон Батулін:
На гэту заяву звярнула ўвагу беларуская Медыязона.
Яшчэ зусім нядаўна Ціхан лічыўся зніклым без звестак (паколькі не было цела).
Нагадаем, што Ціхан адбыў тэрмін у паўтары гады калоніі за менскія пратэсты 2020 года, цалкам адбыў зняволенне. Пасля з'ехаў з Беларусі. Ваяваў на баку Украіны супраць Расеі. За гэта беларускія ўлады асудзілі яго яшчэ раз завочна (ў яго адсутнасць).

"Парэшткі атрымалася забраць"

💔10😢3
⚡️ У менскай кватэры праваабаронцы "Вясны" адбываецца ператрус
Сам праваабаронца, былы палітзняволены Ўладзь Лабковіч знаходзіцца за мяжой (яго выслалі з краіны ў снежні).
Сутнасць абвінавачвання і іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.
📸 Фота: Ўладзь Лабковіч / Вясна

🤬9
Вясна | Брэст
🥀 Загінуў экс-палітвязень з Берасця Ціхан Клюкач Ціхан ваяваў на баку Украіны супраць Расеі. Быў забіты пад час выканання баявога задання. Смерць Ціхана пацвердзіў вайсковец Радзівон Батулін: "Парэшткі атрымалася забраць" На гэту заяву звярнула ўвагу беларуская…
🎨 У Вільнюсе выстаўлены малюнкі памерлага экс-палітвязня Ціхана Клюкача
У межах Кангрэса па палітзняволеных у Беларусі, які праходзіць 21-22 траўня ў сталіцы Літвы, праходзіць выстава малюнкаў палітвязняў.
Ёсць там і выявы, якія намаляваў падчас свайго зняволення берасцеец Ціхан Клюкач.
Больш малюнкаў Ціхана (а таксама малюнкі іншых беларускіх экс-палітвязняў) сабраныя на сайце:
https://prisonart.spring96.org/kliukach-tikhan

❤6😢3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📅 21 траўня — Дзень палітвязняў
Сёння па ініцыятыве праваабаронцаў адзначаецца Дзень палітвязняў Беларусі. Гэта нагода каб успомніць пра ўсіх, хто сёння за кратамі — і пра тых, хто загінуў у няволі.
За кратамі застаюцца праваабаронцы: берасцеец Чопік, мазыранін Целяпун.
За кратамі медыкі і чыгуначнікі, айцішнікі і журналісты, святары і юрысты.
Яны ўсе маюць быць на свабодзе.
І новыя затрыманні не маюць працягвацца. Новых закладнікаў замест папярэдніх не мусяць набіраць.
У краіне мусіць быць нуль палітвязняў. Ужо сёння. І заўтра таксама павінна быць 0 палітвязняў.
Свабоду ўсім палітзняволеным!

💯4❤3🕊2💔1
Вясна | Брэст
💛 Экс-палітзняволеная Алена Гнаўк просіць падтрымкі Алена Гнаук з Пружаншчыны стала вядомая далёка за межамі свайго раёна пасля 2020 года. Пенсіянерку асудзілі некалькі разоў па палітычных справах — яна правяла за кратамі амаль 4 гады. Жанчына апынулася…
💛 Добрая навіна: збор на BySOL для Алены Гнаўк паспяхова закрыты
Алена Гнаук з Пружаншчыны стала вядомая далёка за межамі свайго раёна пасля 2020 года. Жанчыну асудзілі 4 разы па палітычных крымінальных справах. У выніку пенсіянерка правяла за кратамі амаль 4 гады.
BySOL 10 дзён таму распачаў збор для Гнаук — і ўся неабходная сума (2500 €) ужо сабраная! 💛

❤5👍4🕊2
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 10.05.2026, у вобласці 191 палітвязня 🪵 Па Берасцейскай вобласці высякаюць дрэвы 🇷🇺 Прадпрыемства "Бярозабудматэрыялы" бярэ для сваёй вытворчасці сыравіну з акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны Рэпрэсіі…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці
Станам на 24.05.2026, у вобласці 185 палітвязняў
💂 Партыя "Белая Русь" масава парушае заканадаўства ў Берасцейскай вобласці. Праводзяць партыйную дзейнасць у адукацыйных установах, хаця гэта прама забаронена
Рэпрэсіі: ўраджэнца Берасцейскай вобласці за каментары затрымалі па вяртанні з-за мяжы і запісалі "пакаяльнае" відэа. Аляксандра Давідовіча з Бярозы асудзілі, відаць, па справе "Гаюна". Жыхара Берасця Аляксандра Рудчыка асудзілі па артыкулах, па якіх судзілі ветэранаў Палка Каліноўскага. Вольгу Казлоўскую з Баранавічаў асудзілі па палітычнай справе і звольнілі з пасады галоўнай медсястры паліклінікі
🔍 Каго з беларусаў дадалі ў базу вышука ў РФ за апошнія паўгады. Ізноў ёсць экс-палітвязні з Берасцейскай вобласці, а таксама завочна асуджаны за каментары
Лунінецкае выданне "ПроИнфо", відаць, прызнана "экстрэмісцкім фармаваннем"
📝 Карыснае: ў школе патрабуюць запоўніць дакумент са звесткамі, дзе і ў каго дзіцё будзе на канікулах. Гэта законна?

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👀2👍1
Вясна | Брэст
🏠 Улады рыхтуюць да продажу новую маёмасць гарадзенскага праваабаронцы Як паведамляе Гарадзенская Праваабарона, ўлады правялі ацэнку кватэры Уладзіміра Хільмановіча. Судовыя выканаўцы рыхтуюць продаж кватэры з аўкцыёну. 🏠 Двухпакаёўку Хільмановіча ў Горадні…
🏠 Улады не змаглі прадаць з аўкцыёна кватэру праваабаронцы ў Горадні
На ўчора быў прызначаны аўкцыён па продажы гарадзенскай кватэры Ўладзіміра Хільмановіча. Але ён не адбыўся, паколькі не знайшлося ахчовых узяць удзел у аўкцыёне.
🏠 Раней улады такім жа чынам спрабавалі прадаць з аўкцыёна іншую нерухомасць Хільмановіча — лецішча ў в.Навасёлкі (Мастоўскі р-н). Апошняя (ўжо чацвёртая!) спроба была 12 траўня. Яна таксама была непаспяховай (аўкцыён не адбыўся праз адсутнасць удзельнікаў).
🏠 Нагадаем, што ўлады хочуць прымусова прадаць нерухомасць Хільмановіча з-за палітычнага прысуда. Сам праваабаронца, журналіст і публіцыст з 2021 года знаходзіцца за мяжой. Тым не менш, яго асудзілі ў яго адсутнасць (завочна). Хільмановічу завочна далі калонію, а таксама вялізны штраф памерам 40 тысяч рублеў. Менавіта з-за гэтага несправядліва прызначанага штрафа ўлады спрабуюць пазбавіць Хільмановіча яго маёмасці.
📸 Фота 1: скрыншот сайта БелЮрЗабесячэння. Фота 2: Уладзімір Хільмановіч (фота Радыё Рацыя)

❤2👀2💔1
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Алдасев Сергей Алексеевич (ИУОТ-46) — военный летчик, прописан в Барановичах. В начале 2025 года в Лиде его осудили…
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше
Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Красковский Владислав Андрианович — брестчанин. Был осужден по политическому делу (по ст.361-4 УК "Содействие экстремистской деятельности"). Точный приговор уточняется.
▪️Стрижич Владимир Владимирович (ИК-15) — бывший участковый из Ганцевичей. Был задержан в сентябре-2024. Потом его осудили по политическому делу. Получил 2 года колонии.
Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 854 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 187.
Написать нам | Наш Instagram

😢4💔2
🎓 21-гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі па палітычнай справе. Яна вучылася за мяжой, але вярнулася
Менскі гарсуд вынес прысуд Яне Галімскай. Сёння яе дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).
🎓На імя дзяўчыны звярнула ўвагу Наша Ніва. Як высветліла выданне, дзяўчына родам з Пінска. У 2022 годзе паехала вучыцца ва ўніверсітэт у Кракаве. Але ў другой палове 2025 года яе затрымалі ў Беларусі ды змясцілі ў СІЗА.
🎓Са спісу "экстрэмістаў" вынікае, што дзяўчыне закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (гэты артыкул апошнім часам звычайна выкарыстоўваюць па справе "Беларускага Гаюна").
🎓МУС у спісе адзначыў, што ў Галімскай "асуджанасць непагашаная". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі "дамашнюю хімію".

🤬4😢4
Вясна | Брэст
⚡️ Вызвалены палітвязень з Кобрына, ён меў цяжкі стан здароўя Па нашых звестках, сёння таксама вызвалены Аляксандр Краўчук. Гэта палітвязень з Кобрынскага раёну. Яго таксама вывезлі ва Украіну. На відэа бачна, што ён ідзе на мыліцах, бо ў мужчыны інваліднасць…
💛 Экс-палітвязень з Кобрынскага раёна просіць падтрымкі. Ямў патрэбна замена пратэза на назе
Аляксандр Краўчук — актывіст з Кобрынскага раёна. Яго асудзілі па палітычнай справе напрыканцы 2024 года і далі 4.5 гады калоніі. Мужчыну вызвалілі раней, але адразу выслалі ва Ўкраіну. Потым Аляксандр трапіў у Польшчу.
За мяжой мужчына апынуўся ў сітуацыі, якую не планаваў. Яго стары пратэз у вельмі дрэнным стане, замінае перасоўвацца ды прычыняе боль. А замяніць пратэз на новы дорага. Таму Аляксандр звяртаецца да ўсіх неабыякавых з просьбай аб дапамозе.
💛 Падтрымаць Аляксандра (каб ён змог памяняць пратэз) можна праз збор BySOL:
https://bysol.org/be/private/aliaksandrkravchuk/

❤4😢3
Як прайшла сустрэча з Алесем Бяляцкім у Варшаве на Міжнародным кніжным кірмашы
З 28 траўня да 31 траўня на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве (PGE Narodowy) праходзіць Міжнародны кніжны кірмаш. У межах гэтага кірмаша ёсць і беларускі стэнд. 29 траўня асобнай падзеяй стэнда стала творчая сустрэча з Алесем Бяляцкім.
Падчас размовы на галоўнай сцэне, праваабаронца і літаратар Бяляцкі распавёў пра свой жыццёвы і праваабарончы шлях. Асаблівую ўвагу надаў тэме абароны роднай мовы, распавёўшы пра факты катаванняў за кратамі менавіта за выкарыстанне беларускай мовы.
А падчас аўтограф-сесіі да Бяляцкага падыходзілі не толькі беларусы, але і палякі.
Скончыў свой выступу Бяляцкі спадзевам на перамены да лепшага ў Беларусі:
Падрабязней на сайце.

"Я бачу святло ў канцы тунэлю".
Падрабязней на сайце.
👍6
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Красковский Владислав Андрианович — брестчанин. Был осужден по политическому делу (по ст.361-4 УК "Содействие экстремистской…
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше
Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Рудчик Александр Владимирович (на фото) — бывший военный из Бреста. С 2022 года жил за границей, но потом по неизвестным причинам оказался в Беларуси. И его осудил Брестоблсуд по набору статей, которые раньше использовались только для ветеранов Полка Калиновского. Приговорен к лишению свободы.
Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 874 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 188.

😢5
У нядзелю на занятках беларускай мовы ў Вячаслава Барка, у касцёле Святога Аляксандра на Трох Крыжах, беларусы Варшавы сустрэлі Нобелеўскага лаўрэата міру, праваабаронцу і былога палітвязня Алеся Бяляцкага.
«Калі прыйдзе спрыяльны час, яна не проста выжыве — яна закрасуе, зазвініць на ўвесь свет».
Так і беларуская грамадства сёння, на думку Бяляцкага, таксама ў стане "ўтрапення": мы нібы прачынаемся, абуджаемся ды жывем на ўздыме.
📸 Фота Берасцейскай Вясны
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9