💛 Збор на BySOL для пінчукоў — муж з жонкай былыя палітвязні, і хочуць перавезці за мяжу (да сябе) дзяцей
Алена і Сяргей Маўшук — адны з тых, каго судзілі за пінскія пратэсты 2020 года. Аказаліся на волі крышачку раней за канец тэрміна. І абодвух адразу ж фактычна выслалі з краіны.
Яны паціху ўладкоўваюцца ў новай краіне, ў Літве. Але хочуць уз'яднацца са сваімі малодшымі дзецьмі, якія пакуль што застаюцца ў РБ.
💛 Падтрымаць Маўшукоў можна праз збор BySOL:
https://bysol.org/be/private/movshuk_family/

❤5
Forwarded from Гомельская Вясна
☝️ Сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ацанілі ў 2,4 бала з 10
Беларускі Хельсінкскі камітэт апублікаваў Нацыянальны індэкс правоў чалавека ў Беларусі па выніках 2025 года.
Агульная ацэнка засталася на ўзроўні мінулага года — 2,4 бала з 10. Аднак эксперты адзначаюць: гэта не сведчыць пра паляпшэнне або стабілізацыю сітуацыі. Хутчэй, паказчык наблізіўся да мінімальнай мяжы.
Эксперты адзначаюць далейшае звужэнне магчымасцяў для рэалізацыі базавых правоў і ўзмацненне рэпрэсіўных практык.
У 2025 годзе пагоршылася сітуацыя з: правам на жыццё; свабодай думкі, сумлення і веравызнання; правам на адукацыю; сацыяльным забеспячэннем; удзелам у культурным жыцці.
Найбольшае падзенне зафіксавалі ў сферы культурных правоў. Таксама эксперты адзначылі сістэмнае пагаршэнне права на адукацыю — змяненні закранулі ўсе пяць ацэньваемых кампанентаў.
Пры гэтым, нават там, дзе выніковыя ацэнкі фармальна не змяніліся, амаль 100 з 290 паказчыкаў мелі адмоўную дынаміку.

😢6
✝️ Святара грэка-каталіцкай царквы асудзілі. Відаць, па "справе Гаюна"
Берасцейскі абласны суд вынес прысуд Віталю Быстрову. Сёння яго дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).
✝️ Як высветліла Наша Ніва, гаворка пра святара родам з Камянца (Берасцейская вобласць). Ён шмат гадоў служыў у парафіі ў Івацэвічах, але летась парафію пазбавілі рэгістрацыі. Пасля гэтага, па інфармацыі журналістаў, Быстрова затрымалі і змяшчалі ў СІЗА.
✝️ Са спісу "экстрэмістаў" вынікае, што Быстрову закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (апошнім часам па такім артыкуле судзяць за перадачу інфармацыі ў "Беларускі Гаюн").
МУС у спісе адзначыў, што ў мужчыны "асуджанасць непагашаная". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі "дамашнюю хімію".

🤬4😱1😢1
Вясна | Брэст
🏠 Баранавіцкі раён: зямлю экс-палітвязня, ксяндза Генрыха Акалатовіча не змаглі прадаць з аўкцыёну. Ужо другі раз На сёння быў прызначаны аўкцыён, дзе ўлады хацелі прадаць кавалак зямлі ў в.Новая Мыш (Баранавіцкі раён). Аўкцыён не адбыўся, паколькі не знайшлося…
🖼 Улады здолелі прадаць 3 іконы экс-палітвязня ў гэтым месяцы. А ягоную зямлю ў Баранавіцкім раёне — пакуль не
З аўкцыёнаў працягваюць расправадаваць маёмасць святара з Валожына Генрыха Акалатовіча. На 2 ліпеня быў прызначаны чарговы аўкцыён, дзе прадавалася зямля ксяндза ў в.Новая Мыш (Баранавіцкі раён) — гэткі аўкцыён не адбыўся, паколькі ізноў (у 4-ы раз) не знайшлося ахвочых.
🖼 А вось тры старажытныя абразы ў выніку прададзеныя. Іх прадавалі праз асобныя аўкцыёны. На кожны з аўкцыёнаў быў дапушчаны роўна 1 удзельнік — і ў кожным выпадку ён пагадзіўся на набыццё абразоў (пра што сказана на сайце аўкцыёна).
🖼 Па нашых падліках, беларускі бюджэт атрымае агулам 4620 бел.р. за тры старажытныя царкоўныя абразы, якія адабралі у Генрыха Акалатовіча. Найстарэйшы з гэтых абразоў датуецца XVIII стагоддзем.
📍Нагадаем, што Генрых Акалатовіч быў затрыманы напрыканцы 2023 года. Яго абвінавацілі ажно ў "здрадзе дзяржаве" і далі 11 гадоў калоніі — але ксёндз апынуўся на волі ў лістападзе 2025 года. Акалатовіча "памілавалі" і, хаця ён грамадзянін Беларусі, выслалі за мяжу. І беларускія ўлады выстаўляюць усё новую і новую маёмасць Акалатовіча на аўкцыёны, спадзяючыся на ёй зарабіць.

🤬4😢1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
«Для іх наша салідарнасць — самы вялікі страх» — былая палітзняволеная, якую асудзілі за салідарнасць з палітвязнямі
Наталля Малец успамінае, што ёй першапачаткова хацелі паставіць у віну «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці», але не было падстаў для гэтага:
🔹«Наша салідарнасць мацней за іх рэпрэсіўную машыну». Былыя палітвязні — пра падтрымку за кратамі

«Абвінавачванне развалілася. Але вялікая радасць у следчага была, калі групу "Письма солидарности" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Тады мне перакваліфікавалі артыкул. Следчы быў шчаслівы.
Падчас азнаямлення са сваёй крымінальнай справай я звярнула ўвагу на дакладную запіску начальніка брэсцкага ГУБАЗіК, які напісаў, што сваімі дзеяннямі я ўмацоўвала перакананні [палітвязняў], што яны рабілі ўсё правільна, і пры вызваленні яны могуць паўтарыць усё нанова. Я тады пра сябе думала: наколькі яны самі дыскрэдытуюць сваю працу. Яны разумеюць, што мае лісты і 10 рублёў, наша салідарнасць мацнейшая, чым іх рэпрэсіўная машына».
🔹«Наша салідарнасць мацней за іх рэпрэсіўную машыну». Былыя палітвязні — пра падтрымку за кратамі
❤5👀2
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше Вчера беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Левый Дмитрий Александрович (ИУОТ-48) — прописан в Ивановском р-не. Приговорен Брестоблсудом к 3 годам "химии". ▪️Станиславчик…
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше
Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Ромасюк Алексей Олегович — пинчанин. В 2024 году его осудили за протесты 2020 года. Приговорен к 4 годам колонии.
▪️Тимошук Евгений Анатольевич (ИУОТ-48) — брестчанин. По статье "оскорбление Лукашенко" получил 2 года "химии".
Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 860 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 189.
Написать нам | Наш Instagram

😢3
Акцыя памяці Алеся Пушкіна адбылася ў Варшаве ў нядзелю. Таксама ўзгадалі іншых загінулых палітвязняў
Людзі стаялі ў тым ліку з партрэтамі Мікалая Клімовіча, Дзмітрыя Шлетгаўэра ды Аляксандра Кулініча — палітвязняў Берасцейскай вобласці, якія загінулі за кратамі.
Цалкам рэпартаж з падзеі на нашым сайце.

😢3💔2❤1
💛 Збор на BySOL для пінчукоў — пакуль муж сядзеў за пратэсты, яго жонку аштрафавалі ажно на 50 тыс.р. за тое, што падтрымлівала яго перадачамі
Як толькі Сяргей Ляжэнка адбыў тэрмін (6 гадоў), ён вырашыў з'язджаць разам з жонкай і дзіцём. Тым было нялёгка, калі ён сядзеў за кратамі — за перадачы жонку аблажылі грашовымі спагнаннямі на агульную суму больш за 50 тысяч рублёў. Падставай сталі турэмныя перадачы: гэта кваліфікавалі як "незаконнае выкарыстанне замежнай дапамогі ў тэрарыстычых ці экстрэмісцкіх мэтах". З-за цяжкасцей з выплатамі дзіцё пагражалі забраць.
Таму сям'я Сяргея з'ехала ў поўным складзе пры першай жа магчымасці. Але сям'я не мае зберажэнняў, хутка ім не будзе дзе жыць.
💛 Падтрымаць сям'ю Ляжэнкі можна праз збор BySOL:
https://bysol.org/be/private/sergei_lezenko/

🙌 "Ён мне ўсміхаўся і падміргваў. Так я зразумеў, што ён прыйшоў мяне падтрымаць". Што расказалі экс-палітвязні — пра сённяшняга палітвязня Чопіка
Віталь Чопік сёння сустракае Дзень Народзінаў за кратамі. Ён апынуўся ў зняволенні, бо некалькі гадоў хадзіў на палітычныя суды.
Мы пагутарылі з некаторымі палітвязнямі, да якіх Віталь прыходзіў на суд. І вось што яны распавялі:
Больш на картках вышэй (і на сайце).

"І вось ён усміхаўся, ўсміхаўся, і мне неяк паступова стала абыякава, што адбываецца на маім судзе"
Больш на картках вышэй (і на сайце).
❤4💔4
Вясна | Брэст
⏱️ У Берасці паставілі "арт-аб'ект". Яго ўжо рэкламуюць як праслаўленне "важнасці захавання гістарычнай памяці", вось толькі сам аб'ект адлюстроўвае зацэнзураваную версію вядомай сцэны 17 чэрвеня 2026 у горадзе на скрыжаванні бульвараў і пр-та Машэрава паставілі…
Месяц таму паставілі пасярод Берасця "назаўсёды" — але ўжо прыбралі. Дэмантавана "узняцце савецкага сцяга над Рэйхстагам"
Нагадаем, што той арт-аб'ект выклікаў шматлікія пытанні сярод гараджан. Як у якасці выканання, так і ў гістарычнай дакладнасці.
🔹 17 чэрвеня той аб'ект з'явіўся на скрыжаванні бульвараў і пр-та Машэрава
🔹 тады ж лакальныя медыі пісалі, што арт-аб'ект у горадзе "назаўсёды"
🔹 16 ліпеня з'явіліся першыя паведамленні, што спрэчны аб'ект прыбралі
🔹 18 ліпеня на тым жа месцы ўжо стаіць іншы аб'ект — з гербам горада, васількамі і контурам Беларусі
Якія заўвагі былі ў нас да папярэдняй кампазіцыі з савецкім сцягам, чытайце тут.

👍7❤1