Вясна | Брэст
472 subscribers
4.81K photos
53 videos
4.43K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
"Очень важно показывать этот фильм детям, неважно, что там [рейтинг] 16+" — заявила российская актриса в Брестской крепости перед показом российского военного фильма

В воскресенье в Брестской крепости состоялся кинопоказ под открытым небом. Для публики показали ленту "Семь вёрст до рассвета".

Перед началом показа выступила актриса Мария Шукшина, исполнительница одной из ролей фильма. Она обратила внимание, что пришло достаточно много зрителей, и что среди них есть дети. И добавила:

"Очень важно показывать этот фильм детям, неважно, что там [рейтинг] 16+. Вы знаете, мы были воспитаны на примерах пионеров, которых и пытали, и вешали, и насиловали, и убивали. Таким образом в нас был воспитан этот дух, боевой дух"


Как видно на фото и видео с мероприятия, среди аудитории и правда были дети. В том числе когда фильм уже шел.

⚠️ Данный фильм действительно имеет возрастной рейтинг "16+" в Беларуси. И это значит, что фильм разрешен для просмотра лицам старше 16 лет (то есть те, кто младше 16-ти лет, не могут смотреть даже под присмотром взрослых).

По беларускому законодательству, организаторы культурных мероприятий (к таковым относится и данный кинопоказ) несут ответственность за соответствие мероприятия требованиям законодательства. А возрастные рейтинги для фильмов прописаны как в Кодексе "О культуре", так и в Законе "О правах ребенка" (в последнем информация, несоответствующая возрасту, рассматривается как способная нести вред здоровью и развитию детей).
👎3🤬2👀2😱1
Пакуль зрастаецца рука — не можа працаваць. Збор на BySOL для Валера Іваніна

Валер Іванін са Століна стаў адным з тых палітвязняў, каго ў снежні вызвалілі з калоніі, але адразу ж выслалі з краіны. Мужчына аказаўся ў Польшчы, ўжо шукаў падпрацоўкі. Але вясною ўпаў з ровара і вывіхнуў плячо. Дактары пастанавілі, што Валеру неабходная аперацыя, і яна ўжо прайшла паспяхова.

Але цяпер мужчына часова не можа працаваць.

💛 Таму і звяртаецца па дапамогу. Падтрымаць яго можна праз збор BySOL:
https://bysol.org/be/private/valeri_ivanin/
6
Катаванні — гэта злачынства. Катаванні — гэта тое, што нельга апраўдаць. Катаванні — тое, што мае адысці ў нябыт

Спіс розных правоў чалавека досыць доўгі. Прычым частка з гэтых правоў можа ўваходзіць ў супярэчнасць з правамі іншых. Дзе тады мае праходзіць мяжа паміж правамі розных людзей, звычайна разбіраюцца юрысты, праваабаронцы і суды.

🔻Але ёсць 2 правы, якія не могуць абмяжоўвацца ніколі і ні пры якіх умовах. Гэта 1) права на свабоду ад рабства, і 2) права на свабоду ад катаванняў.

🔻Гэта значыць, што нікога нельга катаваць. Ні з якай мэтай. І ні пры якіх умовах. Гэта тое, што нельга апраўдаць ні ў якім разе (ні для "пакарання" жудаснага злачынцы — ні для расправы з "ворагамі" народу).

📅 26 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняў. І менавіта ў гэты дзень важна нагадаць:

🔻Катаванні — сур'ёзнае злачынства. І па беларускіх законах таксама. У залежнасці ад абставін гэта або арт.426 Крымінальнага кодэксу "Перавышэнне службовых паўнамоцтваў", або нават злачынства супраць чалавечнасці, якое здзяйсняецца прадстаўніком дзяржавы (ў такім выпадку тэрмінаў даўніны няма).

Калі вы пацярпелі ад катаванняў — пішыце на @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org
Гэта спосаб дамагчыся адказнасці для тых, хто здзяйсняў катаванні.
💯51
🔧 37-гадовага мужчыну з Берасця асудзілі. Відаць, за каментары

Берасцейскі абласны суд вынес прысуд Яўгену Пяргаеву. У пазамінулую пятніцу яго дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

🔧 На імя мужчыны звярнула ўвагу Наша Ніва. Як высветліла выданне, Пяргаеў родам з Берасця. Мае вышэйшую адукацыю ў сферы будаўніцтва, і менавіта гэтым зарабляў апошнімі гадамі. На спецыялізаваных парталах дагэтуль вісяць яго абвесткі: як майстар ён прапаноўваў паслугі па ўкладванні ламінату, дэмантажы падлог, рамонце мэблі і выконваў дробныя сантэхнічныя працы, маючы за плячыма каля 8 гадоў досведу.

🔧 Са спісу "экстрэмістаў" вынікае, што Пяргаеву закідвалі артыкулы "заклікі да санкцый" ды "распальванне варожасці". Нагадаем, што беларускія ўлады вельмі шырока трактуюць "распальванне варожасці" (і часта пад гэта трапляюць проста эмацыйныя каментары пра сілавікоў).

МУС у спісе адзначыў, што мужчына "адбывае пакаранне". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі "хімію" ці калонію.
🤬3😢31
У Варшаве беларусы выйшлі на традыцыйную нядзельную акцыю. Нягледзячы на спёку

Учора ў цэнтры польскай сталіцы прайшла акцыя, прысвечаная салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Дадатковай тэмай сталі катаванні — паколькі 26 чэрвеня адзначаўся Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняў.

Прысутныя нагадалі, што Беларусь яшчэ ў 1987 годзе падпісала Канвенцыю ААН супраць катаванняў. І прыгадалі практыкі катаванняў, якія адбываюцца з палітзняволенымі, нягледзячы на гэта.

Сярод удзельнікаў былі былыя палітвязні Берасцескай вобласці.

Акцыя доўжылася менш, чым звычайна, праз анамальную спёку (+39°).
👍7
У Берасці збіраліся знесці 40 дамоў для будавання шматпавярховікаў. Там жа магла б знікнуць брукаванка, якая перажыла 2 вайны. Але жыхары закранутага раёна выказаліся супраць — і ўлады пакуль устрымаюцца ад гэткіх планаў

🔹Гаворка пра мікрараён Граеўка ў Берасці і прадстаўлены нядаўна план па яго развіццю. Згодна з планам, у раёне меліся з'явіцца шматпавярховыя дамы замест прыватнай забудовы. Праект быў прадстаўлены грамадскасці на абмеркаванне, і заўвагі ды прапановы прымаліся з 25 траўня да 8 чэрвеня.

🔹 Як можна даведацца з медыя, жыхары мікрараёна прыходзілі на прыём нават да міністра архітэктуры і будаўніцтва, каб выказацца наконт праекта зменаў у іх раёне.

🔹Таксама адзначым, што медыя "Виртуальный Брест" звяртала ўвагу на тое, што як раз у закранутым раёне ляжыць каштоўная брукаванка, якая цудам дайшла да нашых часоў. Як было бачна па рэндэрах (візуалізацыях) праекта, шматпавярховікі збіраліся пабудаваць як раз на месцы брукаванкі.

У выніку праект "адпраўлены на дапрацоўку". Гэта значыць, што план перабудовы Граеўкі чакаюць змены. І тады новую версію ізноў прадставяць на абмеркаванне грамадскасці. Ці будуць змены ў планах грунтоўнымі (або ўлады абмяжуюцца толькі тэхнічнымі праўкамі) — пакажа час. Пакуль жа Граеўка застанецца адносна зацішным раёнам са сваёй брукаванкай.
👀3👍2👎1🤨1
У Кобрыне адбыўся фестываль на гонар перамогі расейскай арміі ў 1812 годзе

Удзельнікі ваенна-гістарычнай рэканструкцыі ўсклалі кветкі да бюста Суворава, хаця ён не мае ніякага дачынення да вайны з Напалеонам (Сувораў тады ўжо не жыў). Гэтую недарэчнасць заўважыла @BGazeta

Асобным пытаннем увогуле з'яўляецца, навошта шанаваць фігуру Суворава ў Беларусі, калі для нашай гісторыі гэта хутчэй адмоўны персанаж (ён крывава падавіў паўстанне Касцюшкі ў 1794 годзе).
🤬6🖕3👀2😱1
⚙️ Асудзілі ўраджэнца Баранавічаў. Меркавана, па "справе Гаюна"

Берасцейскі абласны суд вынес прысуд Раману Булыгу. У пазамінулую пятніцу яго дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

⚙️ Як высветліла Наша Ніва, Булыга Булыга нарадзіўся ў Баранавічах, а ў Менску скончыў БДУ. Потым доўга працаваў у Расеі ў сферы продажы аўтазапчастак для фірм.

⚙️ Са спісу "экстрэмістаў" вынікае, што Булыгу закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (апошнім часам па такім артыкуле судзяць за перадачу інфармацыі ў "Беларускі Гаюн").

МУС у спісе адзначыў, што ў мужчыны "асуджанасць непагашаная". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі "дамашнюю хімію".
🤬4😢3
Вясна | Брэст
🏠 Улады ўсё-ткі прадалі з аўкцыёна лецішча гарадзенскага праваабаронцы — з пятай спробы. На чарзе яго кватэра Учора ўсё-ткі адбыўся аўкцыён, на якім прадавалі лецішча ў в.Навасёлкі (Мастоўскі р-н). Яго шматгадовы ўладальнік — праваабаронца з Горадні Уладзімір…
🏠 Улады з 2-й спробы здолелі прадаць кватэру гарадзенскага праваабаронцы

Учора адбыўся аўкцыён, на які прымусова была выстаўлена кватэра Уладзіміра Хільмановіча. На аўкцыён заяўляліся 9 удзельнікаў, з якіх 8 актыўна таргаваліся цэлы дзень. У выніку 50 м2 атрымае той, хто пагадзіўся аддаць за іх 136 584 бел.р.

Тыдзень таму ўлады аналагічным чынам прадалі з аўкцыёна яшчэ і лецішча, якое належыць Хільмановічу.

🏠 Нагадаем, што ўлады прымусова распрадаюць маёмасць Хільмановіча з-за палітычнага прысуда. Сам праваабаронца, журналіст і публіцыст з 2021 года знаходзіцца за мяжой. Тым не менш, яго асудзілі ў яго адсутнасць (завочна). Хільмановічу завочна далі калонію, а таксама вялізны штраф памерам 40 тысяч рублеў. Менавіта з-за гэтага несправядліва прызначанага штрафа ўлады пазбаўляюць Хільмановіча яго маёмасці.
🤬8😢1
Вясна | Брэст
⚡️Лічба дня: 34 рэпрэсаваных з Берасцейскай вобласці памілаваны ўчора 19 сакавіка было аб'яўлена, што беларускія ўлады памілавалі 250 рэпрэсаваных. Мы склалі поўны спіс людзей з Берасцейскай вобласці, каго гэта закранула: 🔸трое палітвязняў, якіх адразу выслалі…
🕊 "Памілаваны" шчэ 28 чалавек, асуджаных па палітычных справах

Лукашэнка да 3 ліпеня памілаваў 32 чалавека, сярод якіх 28 асуджаных па палітычных справах, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу А.Лукашэнкі.

Хаця дзяржаўнае медыя не выкарыстоўвае выраз "палітычныя справы" і замест гэтага выкарыстоўвае эфемізм "злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці".

Сярод 32 памілаваных 12 мужчын і 20 жанчын.

Калі вам вядомыя імёны вызваленых, паведамляйце праваабароцам: 👉 @BrestSOS або @Viasnainfo
🕊51👍1
Вясна | Брэст
🏠 Улады з 2-й спробы здолелі прадаць кватэру гарадзенскага праваабаронцы Учора адбыўся аўкцыён, на які прымусова была выстаўлена кватэра Уладзіміра Хільмановіча. На аўкцыён заяўляліся 9 удзельнікаў, з якіх 8 актыўна таргаваліся цэлы дзень. У выніку 50 м2…
🏠 Закон аб кампенсацыях для тых, у каго забралі маёмасць. За яго распрацоўку выказаўся праваааронца, чыю кватэру ўчора прадалі з-за палітычнай справы

Мы пагутарылі з Уладзімірам Хільмановічам — праваабаронцай і публіцыстам з Горадні, якога метадычна пазбаўляюць беларускай маёмасці. Літаральна ўчора ўлады з аўкцыёна збылі яго кватэру.

Хільмановіч заявіў:
— Я думаю, што ў дэмакратычным асяроддзі павінны быць створаны адпаведныя законапраекты, якія стануць законамі пасля дэмакратызацыі Беларусі і прывядуць да станоўчых пазітыўных зменаў, да аднаўлення законнасці, справядлівасці і матэр'яльнай кампенсацыі ўсім тым, у каго незаконна забралі маёмасць, прадалі яе.


Таксама Хільмановіч адзначыў, што накіроўваў скаргу ў орган прымусовага выканання (які датычны да канфіскацыі яго маёмасці) — але нават не атрымаў адтуль ніякага адказу.

Цалкам каментар Хільмановіча чытайце на сайце.
💯8👍1
Forwarded from MAYDAY.TEAM
👀В Брестскую крепость на 22 июня были организованы экскурсии для членов семей участников СВО. Организатор – МВД РБ.

Делегация из 15 семей участников СВО из Екатеринбурга и Свердловской области совершила масштабную ознакомительную поездку в Беларусь. Уральские СМИ организатором мероприятия называют Благотворительный фонд “Ветераны СВО и КТОСергея Павленко, который принял приглашение МВД Беларуси и спецподразделения по борьбе с терроризмом “Алмаз”. Сопровождал группу соучредитель фонда, бывший боец ЧВК “Вагнер” Иван Гагарин.

🔻В Минске делегацию водили на экскурсии на промпредприятия, а в столичном Храме-памятнике в честь Всех Святых и в память о жертвах, спасению Отечества нашего послуживших, её члены приняли участие в литии и помолились “о здравии военнослужащих-участников СВО”.

👮МВД, как партнёр поездки организовало экскурсию в свой профильный минский лицей. А кульминацией стало наблюдение за реконструкцией обороны Брестской крепости в пять часов утра 22 июня. Как пишет издание “Сигнал. Урал”, на уральцев, чьи мужья и отцы сейчас находятся в зоне СВО, мероприятие, особенно построенное на контрасте с демонстрацией сцен из мирной жизни, произвело очень сильное впечатление.
🤬2🖕21👎1🤨1
Вясна | Брэст
💛 Экс-палітзняволеная з Баранавічаў просіць падтрымкі Ганна Курыс была асуджана за інтэрнэт-пасты і сторыз да калоніі. Штосьці тычылася расейска-ўкраінскай вайны, штосьці было пра Лукашэнку. Ганну асудзілі да пазбаўлення волі. Пра адно з абвінавачанняў,…
💛 Добрая навіна: збор на BySOL для Ганны Курыс з братам паспяхова закрыты

Ганна Курыс была асуджана да калоніі за інтэрнэт-пасты і сторыз. Калі апынулася на волі, то яе адразу ж выслалі з краіны. За мяжой Ганна не стала маўчаць, удзельнічала ў канферэнцыях, давала інтэрв'ю. За гэта супраць дзяўчыны завялі новую справу. А яшчэ сілавікі зацікавіліся яе братам, які таксама мусіў з'ехаць.

Для іх дваіх збіралі 3000 € — і як бачна, гэтая сума ўжо сабраная! 💛
7
Падобныя да паліцыі ці ваенных людзі хочуць праверыць вашыя дакументы — што рабіць? Інструкцыя для тых, хто ў Польшчы

Згодна з польскімі законамі, няма абавязку прад'яўляць свае дакументы тым, хто не з'яўляецца дзяржслужбоўцам (funkcjonariusze publiczne).

А да дзяржслужбоўцаў адносяцца, сярод іншых:
○ паліцыя (Policja)
○ муніцыпальная паліцыя (Straż Miejska)
○ памежнікі (Straż Graniczna)

Што вы можаце рабіць пры спробе праверыць вашыя дакументы:
патрабаваць прадставіцца (дзяржслужбоўцы не могуць адмовіцца, і маюць абавязак назваць імя і прозвішча, паказаць службовае пасведчанне, а таксама назваць законную прычыну для сваіх дзеянняў)
запісываць на відэа (але не для апублікавання; таксама вядзенне запісу мусіць не перашкаджаць дзяржслужбоўцам выконваць свае функцыі)
пры парушэннях закона паведаміць у паліцыю

Варта памятаць, што выдаванне сябе за праваахоўныя органы — крымінальнае злачынства згодна з польскім заканадаўствам. Гэта падпадае пад арт.227 Крымінальнага Кодэкса пра самавольнае "прысваенне функцый дзяржслужбоўцаў" (przywłaszczenie funkcji publicznej). Калі бачыце такое злачынства, можна паведаміць у паліцыю (экстрэнны нумар 112).
👍8💯3🔥1
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 21.06.2026, у вобласці 186 палітвязняў 👮‍♂️ Міліцыянт з Берасця заявіў, што дружыннікі могуць "правяраць дакументы" ў грамадзян. Гэта распаўсюдзілі шматлікія медыі. Але гэта няпраўда Рэпрэсіі: вобшукі…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 05.07.2026, у вобласці 187 палітвязняў

🔨Адпраўлены ў адстаўку пінскі суддзя Ігар Клімовіч. Яшчэ напачатку нулявых ён станавіўся на бок тых, хто хацеў правесці акцыю да Дня Волі — а потым заняўся рэпрэсіўнымі справамі

🏰 "Вельмі важна паказваць гэты фільм дзецям, не зважаючы на рэйтынг 16+" — заявіла акторка ў крэпасці. І гэтую стужку паглядзелі шмат малых дзяцей [ФОТАФАКТ]

🏗 У Берасці збіраліся знесці 40 дамоў для будавання шматпавярховікаў. Там жа магла б знікнуць брукаванка, якая перажыла 2 вайны. Але жыхары закранутага раёна выказаліся супраць — і ўлады пакуль устрымаюцца ад гэткіх планаў

🗿У Кобрыне адбыўся фестываль на гонар перамогі расейскай арміі ў 1812 годзе. Удзельнікі ўсклалі кветкі да бюста Суворава, хаця ён не мае ніякага дачынення да той вайны

Рэпрэсіі: Яўгена Пяргаева з Берасця асудзілі, відаць, за каментары. Раману Булыгу з Баранавічаў пакаралі, найверагодней, па "справе Гаюна"
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3👀1
👵Пенсіі для беларускіх зняволеных – рэальнасць або міф?

Гады прымусовай працы ў беларускіх калоніях могуць ператварыцца ўсяго ў некалькі дзён страхавога стажу. Да такой высновы прыйшоў праваабаронца «Вясны» Алег Мацкевіч у новым даследаванні, заснаваным на 22 сведчаннях былых палітвязняў, аналізе заканадаўства і дакументаў аб налічанай заработнай плаце ў калоніі.

Даследаванне паказвае, што дзейная сістэма фактычна пазбаўляе многіх былых зняволеных магчымасці назапасіць пенсійныя правы на роўных умовах з іншымі работнікамі.

«У беларускіх калоніях праца з’яўляецца абавязковым элементам адбывання пакарання, аднак памер аплаты такой працы застаецца вельмі нізкім. У выніку чалавек можа гадамі працаваць у месцах пазбаўлення волі, але не назапашваць страхавы стаж у тым аб’ёме, які неабходны для атрымання паўнавартаснай працоўнай пенсіі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120669

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
1😢1👀1