Вясна | Брэст
472 subscribers
4.81K photos
53 videos
4.43K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
☦️ Пінскаму святару далі 2 гады "хатняй хіміі". Верагодна, па "справе Гаюна"

Берасцейскі абласны суд вынес вырак Аляксею Пыцько. Сёння яго дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

☦️ Як паведамляе Хрысціянская Візія, праваслаўнаму святару і шматдзетнаму бацьку далі 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Пыцько родам з Лепеля, служыць у пінскай епархіі, разам з жонкай гадуе 5 дзяцей.

📍Нагадаем: "справа Гаюна" — масавая рэпрэсіўная справа ў Беларусі. Распачалася пасля таго, як сілавікі атрымалі доступ да ўсіх паведамленняў, якія людзі напісалі ў "Беларускі Гаюн" — праект, які з лютага-2022 збіраў і публікаваў інфармацыю пра перасоўванне вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.
🤬3😢3
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️«Мянты хадзілі па галовах звязаных людзей». Экс-палітвязень пра «пінскую справу», год у ШІЗА і турэмную салідарнасць «Пінская справа» стала адной з самых масавых і беспрэцэдэнтна жорсткіх у гісторыі беларускіх пратэстаў. Адзін з яе фігурантаў, Вячаслаў…
Пінчук, былы палітвязень даў інтэрв'ю [ВІДЭА]

Экс-палітзняволены Вячаслаў Рагашчук распавёў:
👉 Чаму не шкадуе аб тым, што рабіў у жніўні 2020 года
👉 Як намагаўся, каб была узбуджана справа за яго збіццё ў міліцэйскім пастарунку
👉 З чым сутыкнуўся за кратамі — і па вызваленні

Глядзіце відэа ад MOST Media (35 хвілін):
youtu.be/L_w4hqA7Krc
👀4👍2🔥2
🤖 Тэсціроўшчыка з Кобрыншчыны асудзілі па вяртанні з Польшчы. Відаць, па "справе Гаюна"

Берасцейскі абласны суд вынес вырак Вадзіму Багданаву. У пятніцу яго дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

🤖 Як паведамляе Наша Ніва, Багданаў нарадзіўся ў в. Тэўлі на Кобрыншчыне. Працаваў у розных сферах, апошняе вядомае — ў сферы IT як тэсціроўшчык. Як вынікае з яго сацсетак, у 2024 годзе пераехаў у Польшчу.

Далей, па звестках журналістаў, мужчыну затрымалі напрыканцы 2025 года па вяртанні з-за мяжы ды змясцілі ў СІЗА.

🤖 Са спісу "экстрэмістаў" вынікае, што Багданаву закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (апошнім часам па такім артыкуле судзяць за перадачу інфармацыі ў "Беларускі Гаюн").

🤖 МУС у спісе адзначыў, што мужчына "адбывае пакаранне". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі калонію.
🤬2😢21
Вясна | Брэст
🟥 Мужчыну з Берасця абвясцілі "тэрарыстам". Яго асудзілі па артыкулах, па якіх судзілі ветэранаў Палка Каліноўскага Учора КДБ апублікавала абноўлены "спіс тэрарыстаў". Адтуль прыбралі імя Дзяніса Карабана — экс-палітвязня з Жабінкі, які быў асуджаны па "справе…
🟥 Адзін палітэмігрант, адзін палітвязень, адзін вярнуўся ў Беларусь праз "камісію па вяртанні". І ўсе яны несапраўдныя тэрарысты

У пятніцу КДБ апублікавала абноўлены "спіс тэрарыстаў". Туды дадалі 14 беларусаў — сярод іх трое звязаны з Берасцейскай вобласцю. Гэта Анатоль Вайцяхоўскі, Станіслаў Прыгодзіч ды Яўген Пергаеў.

🔻Вайцяхоўскі — былы заснавальнік баранавіцкай газеты. Пра яго вядома, што ў 2023 годзе яго затрымліваў ГУБАЗіК за тое, што Анатоль пакідаў у тэлеграме каментары супраць расійскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў. Затым Вайцяхоўскі ўцёк з Беларусі ў Польшчу (Беласток).
А на пачатку 2026 года праз "камісію па вяртанні" вярнуўся ў Беларусь. Нягледзячы на гэта, а таксама не зважаючы на ўдзел у прапагандысцкім фільме БТ, яго асудзілі па 4 палітычных артыкулах. І на падставе менавіта гэтага прысуду абвясцілі ажно "тэрарыстам" (што значыць, што мужчына не зможа адкрыць банкаўскі рахунак у Беларусі, а значыць і працаўладкавацца).

🔻Пергаеў (на фота) — берасцеец. Затрыманы ў лютым-2025. Знаходзіцца за кратамі, прызнаны палітзняволеным.

🔻Прыгодзіч — пінчук. Яго завочна асудзілі ажно па 5 артыкулах, якія выкарыстоўваюцца ў палітычных справах. Справу разглядаў Гомельскі абласны суд завочна — ў адсутнасць Прыгодзіча.

Ва ўсіх трох мужчын менавіта (палітычныя) прысуды пазначаны як нагода, чаму сілавікі абвясцілі іх "тэрарыстамі".

Нагадаем, што беларускія ўлады прыкрываюцца паняццямі "экстрэмізма" і "тэрарызма" для рэпрэсій.
😢3🤬1
🏥 У Беларусі драматычна знізіўся конкурс і прахадны бал у медычныя ўніверсітэты. Што здарылся?

У Берасцейскай вобласці няма сваіх вну (вышэйшых навучальных устаноў) з медычнымі спецыяльнасцямі. Але наша вобласць таксама залежыць ад таго, як ідзе ўступная кампанія для медыкаў. Бо дактары патрэбныя паўсюль, у кожным горадзе, невялічкіх райцэнтрах і шчэ меншых населеных пунктах.

Таму мы пагаварылі з Віктарам Ганчаруком — былым выкладчыкам Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Каментуючы бягучую ўступную кампанію ў медычныя вну, ён заявіў:

— Маё глыбокае перакананне: гэта вынік таго, што Міністэрства аховы здароўя ставіцца да людзей як да рэсурсу, як да штатных адзінак. За лічбамі яно не бачыць жывых людзей.


Цалкам інтэрв'ю на сайце.
💯5👍1
Суддзя з Берасцейскай вобласці, якая знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ, змяніла прозвішча. У санкцыйных спісах яе новага імя (пакуль) няма

Суддзя, раней вядомая як Філонік Вера Вячаславаўна, ўжо Маркіна Вера Вячаславаўна.

За Філонік (Маркінай) Верай цягнецца доўгі шлейф жорсткіх палітычных прысудаў. Так, менавіта яна:
🔻 вынесла крымінальны вырак за надпіс "Избави нас от лукавого"
🔻 пакінула без зменаў прысуд Мікалаю Клімовічу і той пасля памёр за кратамі
🔻 асудзіла дзясяткі людзей за пратэсты жніўня-верасня 2020 года па крымінальных артыкулах
🔻 дала 9 гадоў былому сілавіку за чат "Жыве Лунінец!"
🔻 асудзіла да 6 гадоў калоніі за данаты беларускім ваярам (на баку Украіны)

І гэта толькі частка яе рэпрэсіўных спраў. За якія яна і трапіла пад санкцыі.
🤬9👀4
🌳 Лукашэнка пабачыў з верталёта паваленыя дрэвы ў Белавежскай пушчы і загадаў іх парубіць на дровы. Але пушча з'яўляецца ахоўнай тэрыторыяй, дзе збольшага нельга чапаць нават паваленыя дрэвы

Сёння Лукашэнка робіць візіт у Берасце і ваколіцы. У горад ён прыляцеў на верталёце. І выказаўся пра нібы "безгаспадарчасць" у Белавежскай пушчы.

"В Беловежской пуще надо наводить порядок. Не только по дороге, где я пролетал, а в Беловежской пуще в целом. Там очень-очень много поваленных деревьев. Я недоволен тем, что творится в Беловежской пуще, надо порядок наводить. Я не могу там все поваленные деревья вырубить, порубить на дрова и так далее" — прыводзіць цытату Лукашэнкі БелТА.


🌳 Але беларуская частка Белавежскай пушчы з'яўляецца нацыянальным паркам, то бок адным з відам асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. На яе тэрыторыю распаўсюджваецца доўгі спіс абмежаванняў згодна з Законам РБ "Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях".

І тэрыторыя Белавежскай пушчы дзеліцца на некалькі частак:
○ запаведную (ружовая на выяве)
○ рэгуляванага карыстання (зялёная)
○ рэкрэацыйную (сіняя)
○ гаспадарчую (жоўтая)

На шматлікіх кавалках той жа зоны "рэгуляванага карыстання" цалкам забараняецца прыбіраць валеж. Таксама нельга чапаць валеж у некаторых частках рэкрэацыйнай зоны. Нельга пазбаўляцца валежу і ва ўсёй запаведнай зоне. Гэта прапісана ў палажэнні "Аб нацыянальным парку Белавежская пушча". І там прадугледжны выняткі толькі для загадзя акрэсленых істотных мэтаў (напрыклад, пры абслугоўванні дарог ці ліній электраперадач у запаведнай зоне, валеж можна толькі перамясціць непадалёк, вывозіць з леса забараняецца).

🌳 Невядома, якія дакладна часткі нацпарка меў на ўвазе Лукашэнка, калі выказаўся пра паваленыя дрэвы. Але хочам спадзявацца, што гатоўнасць чыноўнікаў выконваць любыя яго загады не прывядзе да грубага ўмяшання людзей на тэрыторыі, якія дамовіліся берагчы ад чалавека.

І нагадаем, што разам з польскай часткай, комплекс лясоў Белавежская пушча з'яўляецца аб'ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
🤬4🤨1
🏡 У Берасці плануюць забудаваць шматпавярховікамі 28 га. Сёння там амаль толькі дрэвы ды вада

Абвешчана дата аўкцыёна на права забудоваць 28 гектараў ля вуліцы Цаглянай у Берасці. Раней гэты кавалак быў выдзелены пад шматкватэрныя дамы. Адпаведна, пераможца аўкцыёна зможа праектаваць гэткія дамы і займацца іх будаўніцтвам.

🌳 Але сёння на гэтым кавалку зямлі — спрэс дрэвы ды сажалкі. Яны ляжаць паміж мікрараёнамі Гершоны і Паўднёвы.

🌳 Незадаволенасць тым, што зеляніну і водныя аб'екты збіраюцца пахаваць пад бетонам, ужо выказваюць каментатары ў сацсетках.

А Берасцейскі гарвыканкам тымчасам спадзяецца зарабіць з гэтай зямлі. Стартавая цана для аўкцыёну ўсталявана на ўзроўні 603 560 беларускіх рублёў (каля $207.5 тысяч).
👍1😢1🤨1
🚌 Пінскі гарвыканкам не разгледзеў па сутнасці скаргу на падкантрольнае яму медыя

Зварот быў накіраваны ў пінскі гарвыканкам наконт публікацыі, якая з'явілася ў сацсетках "ТРК Пінск" пасля інцыдэнта ў адным з пінскіх аўтобусаў.

🚌 Нагадаем, 2 тыдні таму кандуктарка аўтобуса правярала пасведчанне чалавека з інваліднасцю. Дакумент, які мусіў пацвярджаць права на бясплатны праезд, быў амаль нечытальны. Сведка канфлікта аплаціла праезд чалавеку з інваліднасцю, але кандуктарка працягвала трымаць у руках яго пасведчанне — і выганяла з аўтобуса, нягледзячы на ўжо наяўнасць квітка.

Падрабязнасці гісторыі, а таксама чым скончыўся зварот, чытайце на картках ☝️
🤨2🤬1