Вясна | Брэст
472 subscribers
4.81K photos
53 videos
4.43K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
«Для іх наша салідарнасць — самы вялікі страх» — былая палітзняволеная, якую асудзілі за салідарнасць з палітвязнямі

Наталля Малец успамінае, што ёй першапачаткова хацелі паставіць у віну «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці», але не было падстаў для гэтага:

«Абвінавачванне развалілася. Але вялікая радасць у следчага была, калі групу "Письма солидарности" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Тады мне перакваліфікавалі артыкул. Следчы быў шчаслівы.

Падчас азнаямлення са сваёй крымінальнай справай я звярнула ўвагу на дакладную запіску начальніка брэсцкага ГУБАЗіК, які напісаў, што сваімі дзеяннямі я ўмацоўвала перакананні [палітвязняў], што яны рабілі ўсё правільна, і пры вызваленні яны могуць паўтарыць усё нанова. Я тады пра сябе думала: наколькі яны самі дыскрэдытуюць сваю працу. Яны разумеюць, што мае лісты і 10 рублёў, наша салідарнасць мацнейшая, чым іх рэпрэсіўная машына».


🔹«Наша салідарнасць мацней за іх рэпрэсіўную машыну». Былыя палітвязні — пра падтрымку за кратамі
5👀2
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше Вчера беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Левый Дмитрий Александрович (ИУОТ-48) — прописан в Ивановском р-не. Приговорен Брестоблсудом к 3 годам "химии". ▪️Станиславчик…
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Ромасюк Алексей Олегович — пинчанин. В 2024 году его осудили за протесты 2020 года. Приговорен к 4 годам колонии.
▪️Тимошук Евгений Анатольевич (ИУОТ-48) — брестчанин. По статье "оскорбление Лукашенко" получил 2 года "химии".

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 860 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 189.

Написать нам | Наш Instagram
😢3
Акцыя памяці Алеся Пушкіна адбылася ў Варшаве ў нядзелю. Таксама ўзгадалі іншых загінулых палітвязняў

Людзі стаялі ў тым ліку з партрэтамі Мікалая Клімовіча, Дзмітрыя Шлетгаўэра ды Аляксандра Кулініча — палітвязняў Берасцейскай вобласці, якія загінулі за кратамі.

Цалкам рэпартаж з падзеі на нашым сайце.
😢3💔21
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👀2👍1🤯1
💛 Збор на BySOL для пінчукоў — пакуль муж сядзеў за пратэсты, яго жонку аштрафавалі ажно на 50 тыс.р. за тое, што падтрымлівала яго перадачамі

Як толькі Сяргей Ляжэнка адбыў тэрмін (6 гадоў), ён вырашыў з'язджаць разам з жонкай і дзіцём. Тым было нялёгка, калі ён сядзеў за кратамі — за перадачы жонку аблажылі грашовымі спагнаннямі на агульную суму больш за 50 тысяч рублёў. Падставай сталі турэмныя перадачы: гэта кваліфікавалі як "незаконнае выкарыстанне замежнай дапамогі ў тэрарыстычых ці экстрэмісцкіх мэтах". З-за цяжкасцей з выплатамі дзіцё пагражалі забраць.

Таму сям'я Сяргея з'ехала ў поўным складзе пры першай жа магчымасці. Але сям'я не мае зберажэнняў, хутка ім не будзе дзе жыць.

💛 Падтрымаць сям'ю Ляжэнкі можна праз збор BySOL:
https://bysol.org/be/private/sergei_lezenko/
5
🙌 "Ён мне ўсміхаўся і падміргваў. Так я зразумеў, што ён прыйшоў мяне падтрымаць". Што расказалі экс-палітвязні — пра сённяшняга палітвязня Чопіка

Віталь Чопік сёння сустракае Дзень Народзінаў за кратамі. Ён апынуўся ў зняволенні, бо некалькі гадоў хадзіў на палітычныя суды.

Мы пагутарылі з некаторымі палітвязнямі, да якіх Віталь прыходзіў на суд. І вось што яны распавялі:

"І вось ён усміхаўся, ўсміхаўся, і мне неяк паступова стала абыякава, што адбываецца на маім судзе"


Больш на картках вышэй (і на сайце).
4💔4
Вясна | Брэст
⏱️ У Берасці паставілі "арт-аб'ект". Яго ўжо рэкламуюць як праслаўленне "важнасці захавання гістарычнай памяці", вось толькі сам аб'ект адлюстроўвае зацэнзураваную версію вядомай сцэны 17 чэрвеня 2026 у горадзе на скрыжаванні бульвараў і пр-та Машэрава паставілі…
Месяц таму паставілі пасярод Берасця "назаўсёды" — але ўжо прыбралі. Дэмантавана "узняцце савецкага сцяга над Рэйхстагам"

Нагадаем, што той арт-аб'ект выклікаў шматлікія пытанні сярод гараджан. Як у якасці выканання, так і ў гістарычнай дакладнасці.

🔹 17 чэрвеня той аб'ект з'явіўся на скрыжаванні бульвараў і пр-та Машэрава
🔹 тады ж лакальныя медыі пісалі, што арт-аб'ект у горадзе "назаўсёды"
🔹 16 ліпеня з'явіліся першыя паведамленні, што спрэчны аб'ект прыбралі
🔹 18 ліпеня на тым жа месцы ўжо стаіць іншы аб'ект — з гербам горада, васількамі і контурам Беларусі

Якія заўвагі былі ў нас да папярэдняй кампазіцыі з савецкім сцягам, чытайце тут.
👍71
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 05.07.2026, у вобласці 187 палітвязняў 🔨Адпраўлены ў адстаўку пінскі суддзя Ігар Клімовіч. Яшчэ напачатку нулявых ён станавіўся на бок тых, хто хацеў правесці акцыю да Дня Волі — а потым заняўся рэпрэсіўнымі…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 19.07.2026, у вобласці 187 палітвязняў

🧐 На праваабаронцу з Берасця Рамана Кісляка склалі пратакол за адсутнасць легалізацыйных дакументаў у Грузіі. Раней яго высылку з Грузіі забараніў Камітэт па правах чалавека ААН (КПЧ ААН). Але ўлады Грузіі не даюць Кісляку ніякіх дакументаў для легальнага знаходжання, а Дэпартамен міграцыі ігнаруе яго звароты больш за паўгады

Рэпрэсіі: святара Віталя Быстрова асудзілі, відаць, па "справе Гаюна". Стала вядома пра прысуд Ангеліне Грузінскай — меркавана, па "справе Гаюна". Былога заснавальніка баранавіцкай газеты Вайцяхоўскага асудзілі па 4 палітычных артыкулах — хаця ён вярнуўся праз "камісію па вяртанні"

🍺 За спажыванне безалкагольнага піва могуць прыцягнуць да адказнасці? Не, і вось чаму
👀3👍1
38-гадовую жанчыну з Кобрына асудзілі. Відаць, па "справе Гаюна"

Берасцейскі абласны суд вынес прысуд Алене Варонінай. У пазамінулую пятніцу яе дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

🔸 Як даведалася Наша Ніва, Вароніна родам з Кобрына. Выхоўвае 13-гадовае дзіця. Паводле рэзюмэ на партале пошуку працы, працуе менеджарам па працы з кліентамі і продажах.

🔸 Са спісу "экстрэмістаў" вынікае, што жанчыне закідвалі "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (апошнім часам па такім артыкуле судзяць за перадачу інфармацыі ў "Беларускі Гаюн").

🔸 МУС у спісе адзначыў, што ў Варонінай "асуджанасць непагашаная". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі "дамашнюю хімію".
🤬2😢2
Вясна | Брэст
🙌 "Ён мне ўсміхаўся і падміргваў. Так я зразумеў, што ён прыйшоў мяне падтрымаць". Што расказалі экс-палітвязні — пра сённяшняга палітвязня Чопіка Віталь Чопік сёння сустракае Дзень Народзінаў за кратамі. Ён апынуўся ў зняволенні, бо некалькі гадоў хадзіў…
На футбольным турніры ў рамках фэста "Tutaka" адбылася акцыя ў падтрымку берасейскага палітвязня Чопіка

Пра акцыю паведаміла @DzikMedia. Спаборніцтва праходзіла ў суботу 18 ліпеня і было прысвечана памяці Алеся Пушкіна — аднаго з палітвязняў, што загінулі за кратамі.

А Віталь Чопік, з якім адбылася невялічкая акцыя салідарнасці на турніры — праваабаронца з Берасця. І Віталь захапляецца футболам, таму вельмі сімвалічна, што гэта адбылася менавіта на футбольным спаборніцтве.

На дадзены момант Чопік застаецца ў зняволенні. Яго асудзілі на 7 гадоў зняволення за тое, што хадзіў на "палітычныя" суды.
8👍2🔥1💯1👀1
Па Вайбер-чатах невядомыя масава рэкламуюць кантракты з арміяй РФ. Абяцаюць шалёныя грошы — і робяць выгляд, што гэта не лічыцца крымінальным злачынствам у Беларусі

@viasna_brest атрымала ў сваё распараджэнне прыклад, як выглядаюць такія паведамленні. Па нашых звестках, такія аб'явы публікуюцца і ў чатах Берасцейскай вобласці.

А 18 ліпеня карыстальнікі сацсетак дзяліліся, як атрымоўваюць рэкламу "службы на так званай СВО" па Viber-чатах усёй Беларусі. Людзі адзначалі: "і ў нашым вясковым чаце некалькі разоў на тыдзень" з'яўляецца такое паведамленне, "у нашым гарадскім таксама такая аб'ява", "у нас у раённым чаце перыядычна такое бачу".

Як бачна з выявы і тэкста аб'явы, яна скіравана на беларусаў (гэта адзначана тэкстам, а таксама 🇧🇾 сцягам на выяве). Але абяцае выплаты ў расейскіх рублях.

🔻Адметна, што рэклама падкрэслівае, што гэтая служба "не з'яўляецца найміцтвам". Відаць, каб запэўніць, што нібыта тых хто адгукнецца не могуць чакаць праблемы з законам у Беларусі.

🔻Але гэта не так: ч.1 арт.361-3 Крымінальнага кодэкса РБ прама гаворыць, што ўдзел грамадзян Беларусі ў ваенных дзеяннях, узброеным канфлікце на любым з бакоў (калі няма дазволу беларускіх уладаў) ёсць злачынствам.

🔻Дарэчы, гэтая вярбоўка таксама з'яўляецца крымінальным злачынствам згодна з беларускім заканадаўствам (ч.2 арт.361-3 Крымінальнага Кодэкса РБ).
🤬4🤯3😱1
«Архіпелаг Беларусь». У Польшчы выйшаў зборнік успамінаў былых палітвязняў

Зборнік "Архіпелаг Беларусь. Аповеды былых палітвязняў" ("Archipelag Białoruś. Relacje byłych więźniów politycznych") выпусціў польскі Цэнтр усходніх даследаванняў (OSW). У кнігу ўвайшлі шчырыя і цяжкія ўспаміны тых, хто прайшоў праз беларускую пенітэнцыярную сістэму — у тым ліку гісторыі пра праваабаронцаў "Вясны" Алеся Бяляцкага і Марфу Рабкову.

Сярод гераінь зборніка — Антаніна Канавалава. Яна ўзгадала, як знаходзілася ў СІЗА № 1 (на “Валадарцы”).

«Памятаю, як мы цешыліся кожнай перадачы, якую хтосьці прыносіў. І справа была нават не ў ежы. Справа была ў тым, што калі хтосьці прынёс перадачу, гэта азначала, што з гэтым чалавекам усё ў парадку».


Яшчэ адзін герой, Дзмітрый Кучук. Ён успомніў, як у калоніі раптоўна сустрэў Алеся Бяляцкага.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120764

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
7