Вясна | Брэст
479 subscribers
4.41K photos
36 videos
4.16K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
Супраць берасцейца экс-палітвязня завялі завочную справу. Адразу па 10 крымінальных артыкулах Сёння берасцейскі СК заявіў пра завочную справу, заведзеную супраць Ціхана Клюкача. Яму вырашылі прад'явіць адразу 10 артыкулаў: ▪️Распальванне варожасці (ч.1 арт.130…
Экс-палітвязня з Берасця Ціхана Клюкача асудзілі па новай справе. Але ўжо ў яго адсутнасць

Пра гэта стала вядома з раскладу судовых паседжанняў Вярхоўнага суду, бо на 19 жніўня запланаваны разгляд апеляцыі па справе супраць 9 беларускіх добраахвотнікаў. Як аказалася, па гэтай справе праходзіць і Ціхан Клюкач. Які менавіта прысуд яму вынесены — невядома.

Нагадаем, што Ціхан Клюкач — былы палітвязень з Берасця. Атрымаў тэрмін у паўтары гады калоніі за менскія пратэсты 2020 года, цалкам адбыў зняволенне. Пасля з'ехаў з Беларусі. Ваюе на баку Ўкраіны супраць Расеі. Нядаўна ў баях атрымаў кантузію.

📸 на фота Ціхан Клюкач / фота з Facebook
🤬3😱1👀1
🟢 Каралавыя рыфы — такія прыгожыя і такія... ўразлівыя. Дакументальны фільм неймавернай прыгажосці (на гэты спякотны вечар)

Цяжка пераносіць спёку не толькі людзям. У такое гарачае надвор'е, як апошнімі днямі, пакутуюць і хатнія гадаванцы, і некаторыя дзікія жывёлы.

Але ёсць тыя, хто не можа проста перайсці ў больш халоднае месца.

🏝 Напрыклад — каралавыя рыфы. Так, гэта жывыя істоты. Яны павольна растуць, харчуюцца. І ў нармальных умовах жывуць па сотнях і нават тысячах гадоў. Але гэтыя істоты пад пагрозай з-за глабальных зменаў клімату. Каб даказаць гэта, група энтузіястаў здымала каралавыя рыфы ў адных і тых жа месцах з вялікай розніцай у часе. У выніку атрымаўся фільм з неверагоднымі здымкамі падводнага свету, які варта паглядзець, нават калі сумняецеся ў глабальным пацяпленні (бо падводны свет тут паказаны ну вельмі захапляльна).

Шукайце на стрымінгах (Netflix):
🟢 Chasing Coral / У пошуках каралаў / В поисках кораллов (2017)

Таксама ёсць у свабодным доступе на Youtube:
👉 https://youtu.be/aGGBGcjdjXA

#экалогія
👍3👀1
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 03.08.2025, у вобласці 251 палітвязняў. Рэпрэсіі: ў Берасці затрымалі дызайнера Дзмітрыя Царука па палітычнай справе, ён у СІЗА. 🚫📩 Палітзняволеная Алена Гнаук у рэжыме інкамунікада, яна ўжо больш за год…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 17.08.2025, у вобласці 248 палітвязняў.

🔫 Мілітарызацыя дзяцей ідзе далей. Ізноў дзецям давалі ў рукі зброю. Гэтым разам у лагеры пад Берасцем.

Рэпрэсіі: берасцейцу палітвязню Даніле Палянскаму далі 10 гадоў калоніі. Стала вядома, што экс-палітвязня Ціхана Клюкача асудзілі другі раз, цяпер завочна.

🔥У Берасцейскім ІЧУ здарыўся пажар. Міліцыя не пускала туды ратавальнікаў, і не казала затрыманым пра надзвычайную сітуацыю.
👍1🤬1😢1
Вясна | Брэст
Грузія канчаткова адмовілася даць палітычны прытулак берасцейскаму праваабаронцу Учора апеляцыйны суд у Тбілісі адмовіў Раману Кісляку ў міжнароднай абароне. Пра гэта паведаміла выданне "Позірк" са спасылкай на самаго Кісляка. Праваабаронца з Берасця, Раман…
Камітэт ААН забараніў Грузіі дэпартаваць берасцейскага праваабаронцу

Раман Кісляк (праваабаронца з Берасця) намагаўся атрымаць у Грузіі статус уцекача. Але паслядоўна атрымоўвае адмовы ад грузінскіх уладаў. Пасля таго, як апошняя інстанцыя ў Грузіі адмовілася прызнаць яго уцекачом, Кісляк падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН (КПЧ ААН).

І, як паведамляе Позірк, КПЧ ААН прыняў да разгляду заяву Кісляка. Адначасова Камітэт запатрабаваў ад уладаў Грузіі не высылаць Кісляка ў Беларусь да завяршэння працэдуры разгляду. Разгляд справы ў Камітэце ААН можа заняць 2-5 гадоў.
👍12
Вясна | Брэст
Старонку ў Instagram "Берасцейская вясна" прызналі "экстрэмісцкай". Папаўненне ў спісе цэнзуры Мы даўно не асвятлялі змены ў так званым "спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў" — а сёння ёсць важная нагода для гэтага. Сёння ў спісе з'явілася інстаграм-старонка…
Інстаграм-старонкі пра Марфу Рабкову цяпер забароненыя. Папаўненне ў спісе цэнзуры

Гаворка пра старонкі інстаграм-старонкі "freemarfa" і "free_marfa". Беларускія ўлады прызналі іх так званымі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Цяпер за "распаўсюд" ды "захоўванне з мэтай распаўсюду" ў Беларусі ўлады будуць караць па арт.19.11 КоАП.

Нагадаем, на момант затрымання Марфа Рабкова была каардынатаркай Валанцёрскай службы "Вясны". Яе затрымалі 17 верасня 2020 года — з таго часу яна за кратамі.

📍Таксама нагадаем, што да лета 2020 года ў Беларусі досыць рэдка прызнавалі нешта "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Звычайна гэта было штосьці, звязанае з гвалтоўнымі ультраправымі ідэямі. Але пачынаючы з ліпеня 2020 года спіс у асноўным выкарыстоўваецца для палітычнай цэнзуры.
🤬6
Вясна | Брэст
Силовики заявили про задержание создательницы чата "Белыя крылы Барановичи". По информации НН, это это жительница Барановичей, но она не была даже администратором чата Неофициальный телеграм-канал ГУБОПа в пятницу выложил пост про задержание женщины, которую…
Маладой дзяўчыне з Баранавічаў прысудзілі калонію па палітычнай справе. За тэлеграм-чат і пратэсты

Вользе Мікалаевай з Баранавічаў прысудзілі пазбаўленне волі, даведалася Наша Ніва. Але дакладны тэрмін ёй невядомы.

Шчэ ў снежні-2024 сілавікі заяўлялі пра затрыманне жанчыны. Яе назвалі "стваральніцай тэлеграм-чата Белыя крылы Барановичи" (той чат напярэдадні абвясцілі "экстрэмісцкім фармаваннем"). Гэты раённы чат быў зусім малым ды даўно неактыўным, а сама Вольга (па інфармацыі журналістаў) не была яго стваральніцай (хаця магла быць яго мадэратаркай).

Нагадаем, што беларускія ўлады з 2020 года актыўна выкарыстоўваюць абвінавачванні ў "экстрэмізме ды тэрарызме" ў мэтах рэпрэсій.

Апроч абвінавачванняў з-за тэлеграм-чата, Мікалаеву асудзілі за пратэсты 2020 года. Гэта вынікае з апошняга "спісу экстрэмістаў", бо там пазначана, што набыў моц прысуд яшчэ і па арт.342 КК.

🥁 Як раней пісала Наша Ніва, Вольга Мікалаева родам з Баранавічаў, скончыла вну ў Менску ды вярнулася ў родны горад. Любіць падарожнічаць, у студэнцтве грала ў музычных гуртах бубначкай.
😢61🤬1
Вясна | Брэст
🎉 -1 палітзняволеная: выйшла на волю Людміла Рамановіч з Маларыты Людміла Рамановіч — актывістка БНФ. Затрымана пасля таго, як напісала адкрыты зварот да Адміністрацыі Лукашэнкі з асуджэннем удзела ў вайне. Пасля супраць жанчыны завялі крымінальную справу…
"Прыходзілі па тры разы за дзень. Ноччу правяралі з АМАПам". Пенсіянерка, экс-палітзняволеная з Маларыты распавяла, як пасля калоніі ўлады кантралявалі яе 2 гады

60-гадовая Людміла Рамановіч распавяла ў сацсетках пра свае апошнія два гады. Прыводзім яе аповед цалкам. Гартайце карткі ☝️
🤬5👀32
Вясна | Брэст
Брест: журналист Олег Супрунюк не выходит на связь. Вероятно, задержан по уголовному делу Как пишет БАЖ со ссылкой на знакомых журналиста, Олег Суупрунюк перестал отвечать на звонки после 22 января 2025. В соцсетях мужчина также не появляется. Сперва знакомые…
Брест: журналиста приговорили к 3 годам колонии. По политическому делу

Как сообщает БАЖ (Беларуская Ассоциация Журналистов), 8 августа вынесли приговор Олегу Супрунюку. Журналисту, который ранее сотрудничал с независимым изданием "Першы рэгіён", дали 3 года колонии.

Ранее прокуратура опубликовала заявление (не называя имя, но детали указывали на Супрунюка), что тот "входил в состав экстремистского формирования БАЖ" и в этом качестве написал минимум 43 статьи. Власти подвели это под статью 361-1 УК (Вхождение в состав экстремистского формирования).

Напомним, что беларуские власти после протестов 2020 года активно используют обвинения в "экстремизме" для цензуры и политических репрессий.

Как обращает внимание БАЖ, у Супрунюка имеются проблемы со здоровьем (в сентябре ему исполнится 58 лет, имеет инвалидность).
😢5🤬3
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше В пятницу беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Царук Дмитрий (СИЗО-7) — дизайнер из Бреста. Задержан в июле-2025. По предварительной информации, мужчине вменяют…
В Брестской области стало на 1 политзаключенного больше

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Супрунюк Олег (СИЗО-7) — журналист из Бреста. Получил 3 года колонии по политическому делу (за якобы "вхождение в состав экстремистского формирования БАЖ", а на самом деле за работу журналистом, в т.ч. для независимых изданий).

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1193 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 249. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org

#политзкрб
#вяснабр_палітзняволеныя
😢7
У гэты дзень: роўна 10 гадоў таму памёр першы беларус на вайне Украіны супраць Расеі. Ён з Берасця

Алесь Чаркашын родам з Берасця. Нарадзіўся ў 1982 годзе, актыўна ўдзельнічаў у дэмакратычным беларускім руху. Нейкі час узначальваў гарадскую ячэйку БХД у Берасці, прымаў удзел у Плошчы-2010. У 2014 годзе пайшоў добраахвотнікам абараняць Украіну.

Атрымаў цяжкае раненне 10 жніўня 2015 на Данбасе. Памёр 28 жніўня 2015 у шпіталі пасля некалькіх тыдняў комы.

🪦 Гэта стала першай смерцю сярод беларускіх добраахвотнікаў, што абаранялі Украіну ад расейскай агрэсіі ў бягучай вайне.

Пахаваны ў Берасцейскім раёне (в.Камяніца Жыравецкая).
😢11
🎥«Прававыя летапісы». «Вясна» прэзентуе відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі

Статуты ВКЛ, паўстанне 1863, савецкія часы, феномен дысідэнства і 1990 гады... Як усе гэтыя падзеі звязаныя з правамі чалавека? Адказ на гэтае пытанне шукайце ў новай серыі гістарычных відэа «Прававыя летапісы».

Першае відэа прысвечана Статутам ВКЛ. У ім гледачы адшукаюць адказы на пытанні:

• Ці было Вялікае Княства Літоўскае прававой дзяржавай?
• Ці з’яўляецца статут ВКЛ канстытуцыяй?
• Ці ўсе былі ў тыя часы роўныя перад законам?

https://youtu.be/pDkB-bT9t40
👍5👀1
Пенсіянерка ў Бярозе хацела паскардзіцца Лукашэнку на малую пенсію. Замест прыёму атрымала 10 сутак

Як стала вядома @viasna_brest, падчас прыезду Лукашэнкі 13 чэрвеня ў Бярозаўскі раён мясцовыя жыхары атрымалі загад не выходзіць са сваіх дамоў.

А адна з пенсіянерак хацела ўжывую паскардзіцца Лукашэнку на малыя пенсіі. Атрымаць аўдыенцыю не атрымалася, жанчыну пасля выхаду з дома затрымалі і змясцілі ў ІЧУ Бярозаўскага раёна на 10 содняў.
🤬9