♻️ Пластык. Яго знаходзяць унутры жывёл — і ўнутры чалавека. Чаму гэта небяспечна? І што з гэтым можна зрабіць?
З пластыка ў вялікай колькасці ўтвараецца мікрапластык. Які паступова забруджвае ўсё навокал, трапляе ў ваду, а адтуль — у харчовыя ланцужкі ўсіх экасістэм.
У чым крыецца небяспека мікрапластыку, колькі пластыку мы ямо штодзень — ды што можа зрабіць кожны,каб зрабіць гэты свет крыху лепей каб мікрапластыку ўтваралася меней. Пра гэта чытайце на картках вышэй.
Усе сцвярджэнні базуюцца на даследваннях. Спасылкі на іх прыводзім на сайце.
#экалогія
З пластыка ў вялікай колькасці ўтвараецца мікрапластык. Які паступова забруджвае ўсё навокал, трапляе ў ваду, а адтуль — у харчовыя ланцужкі ўсіх экасістэм.
У чым крыецца небяспека мікрапластыку, колькі пластыку мы ямо штодзень — ды што можа зрабіць кожны,
Усе сцвярджэнні базуюцца на даследваннях. Спасылкі на іх прыводзім на сайце.
#экалогія
👀5😢1💔1
🟢 Каралавыя рыфы — такія прыгожыя і такія... ўразлівыя. Дакументальны фільм неймавернай прыгажосці (на гэты спякотны вечар)
Цяжка пераносіць спёку не толькі людзям. У такое гарачае надвор'е, як апошнімі днямі, пакутуюць і хатнія гадаванцы, і некаторыя дзікія жывёлы.
Але ёсць тыя, хто не можа проста перайсці ў больш халоднае месца.
🏝 Напрыклад — каралавыя рыфы. Так, гэта жывыя істоты. Яны павольна растуць, харчуюцца. І ў нармальных умовах жывуць па сотнях і нават тысячах гадоў. Але гэтыя істоты пад пагрозай з-за глабальных зменаў клімату. Каб даказаць гэта, група энтузіястаў здымала каралавыя рыфы ў адных і тых жа месцах з вялікай розніцай у часе. У выніку атрымаўся фільм з неверагоднымі здымкамі падводнага свету, які варта паглядзець, нават калі сумняецеся ў глабальным пацяпленні (бо падводны свет тут паказаны ну вельмі захапляльна).
Шукайце на стрымінгах (Netflix):
🟢 Chasing Coral / У пошуках каралаў / В поисках кораллов (2017)
Таксама ёсць у свабодным доступе на Youtube:
👉 https://youtu.be/aGGBGcjdjXA

👍3👀1