🤓 Эко-вебинар: Как уловки маркетологов заставляют нас покупать больше нужного? (онлайн)
Велись когда-нибудь на "акция действует только сегодня"? Добавляли в корзину ненужные мелочи "до бесплатной доставки"? Покупали то, что не планировали, раз оно по акции?
Тогда этот вебинар от инициативы "Зелёный телефон" поможет вам разобрать свои шоппинг-привычки.
🗓 Когда: 21 февраля, 16:00 (по Минску)
📍 Где: Zoom (онлайн)
👉 Подробности и регистрация 👈

👍4
Forwarded from Тэрыторыя правоў
Родная мова — гэта не толькі пра словы.
Гэта пра сваё: пра бабуліны блінцы, пра вячоркі, пра талаку. Пра тое, якімі словамі і выразамі мы думаем. Пра тое, як называем свет навокал і сябе ў гэтым свеце.
Для кагосьці беларуская — тое, што заўсёды было побач: у сям’і, у размовах, у песнях.
Для кагосьці — мова, якую трэба вяртаць сабе ўжо ў дарослым жыцці, па кавалачках: праз кнігі, медыя, сяброў, новыя звычкі.
А для кагосьці — гэта смеласць пачаць гаварыць, нават калі ў галаве ўсё блытаецца і страшна памыліцца.
І яшчэ мова — гэта пра правы.
Права размаўляць і вучыцца на сваёй мове.
Права чуць яе ў горадзе, у медыя, у краме, у школе.
Права не саромецца і не адчуваць сябе “не такім”.
Сёння добры дзень, каб зрабіць маленькі крок:
Мова жыве, пакуль мы ёй карыстаемся. 🤍❤️🤍
☕️ Падтрымаць нашую дзейнасць можна тут, данатам на каву.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤9
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🗣«Беларуская мова для нас мае асаблівае значэнне, гэта пытанне нашага выжывання» — Алесь Бяляцкі
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронца, былы палітвязень і пісьменнік Алесь Бяляцкі ў размове з Радыё Рацыя распавёў пра важнасць роднай мовы, а таксама пра свае літаратурныя планы.

«Для нас, для беларусаў, беларуская мова мае асаблівае значэнне, таму што гэта ёсць асноўная прычына, асноўная рэч, якая дазваляе нам захоўвацца як беларусам, як народу, улічваючы тое, што мы заціснутыя паміж двух большых народаў, расейцаў і палякаў. Нам трэба, канешне, трымацца за сваю беларускую мову, бо калі мы будзем губляць сваё, будзем губляць сваю мову, то раней ці пазней, мы перастанем быць беларусамі.
Для нас гэта пытанне выжывання, як для народа, як для адной супольнасці, як для аднаго народа, які жыве на гэтай зямлі ўжо больш за тысячу гадоў».
👍7❤4💯2
У Берасці выстава партрэтаў з серыі "V Z гляд". Побач з малюнкамі Берасцейскай крэпасці — выявы расейскіх захопнікаў
На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі шкаляры з гімназіі №4 горада Берасця.
Падрабязней: https://brestspring.org/tpost/e7x5cs97j1

🤯6🤬5👎2
27-гадовага пінчука Дзяніса Дзенісенку завочна асудзілі
Відаць, за пратэсты 2020 года
Пінскі суд у снежні асудзіў Дзеніса Дзенісенку на 4 гады калоніі. Працэс праходзіў завочна (ў адсутнасць Дзенісенкі). Маладзёну закідвалі арт.293 КК. Мяркуючы па артыкулу, падставай для справы сталі пратэсты, якія праходзілі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 у Пінску.
У пятніцу 20.02.2026 прайшла апеляцыя — завочны прысуд пакінулі без зменаў.
❕Нагадаем, што завочныя суды з'явіліся ў Беларусі ў 2022 годзе. Такім чынам беларускія ўлады атрымалі магчымасць судзіць з'ехаўшых за мяжу людзей. Па ацэнках праваабаронцаў, сама завочная форма судовых паседжанняў у беларускай практыцы парушае права тых, каго судзяць (яе мінімум права на справядлівае судовае разбіральніцтва).

🤬4😢3❤1
Вясна | Брэст
Чацвёра былых журналістаў баранавіцкага выдання Intex-Press абвясцілі "экстрэмістамі". Ім далі "хатнюю хімію" У аўторак у "спіс экстрэмістаў" дадалі Наталлю Семяновіч, Мікіту Пятроўскага, Руслана Равяку і Людмілу Зелянькову. Гэта журналісты ўжо закрытай…
Двух былых кіраўнікоў баранавіцкага выдання Intex‑press асудзілі на 12 ды 14 гадоў калоніі
Як даведалася БАЖ, 26 лютага 2026 суворыя прысуды атрымалі Уладзімір Янукевіч і Андрэй Пакаленка. Такое рашэнне вынес Берасцейскі абласны суд.
Янукевіча і Пакаленку абвінавацілі з "здрадзе дзяржаве" (арт.356 КК). Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Янукевіч атрымаў 14 гадоў пазбаўлення волі ды штраф 3000 б.в. (135 тыс рублёў). Пакаленка — 12 гадоў калоніі й штраф 1000 б.в. (45 тыс рублёў).
Нагадаем, што супрацоўнікаў (ўжо закрытага) незалежнага выдання Intex‑press затрымалі напрыканцы 2024 года. Пазней былі асуджаны 4 былыя журналісты гэтага медыя: Наталля Семяновіч, Мікіта Пятроўскі, Руслан Равяка і Людміла Зелянькова атрымалі "хатнюю хімію" за нібы "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (арт.361-4 КК).
📸 Пакаленка і Янукевіч. Калаж: БАЖ

😱5🤬2💔2
💛 Добрыя навіны: пінчуку, які адсядзеў за пінскія пратэсты, сабралі неабходную суму праз збор BySOL
Уладзіслаў Наварыч летам 2024 года трапіў за краты: яго затрымалі за пратэсты, якія адбыліся ў Пінску ў 2020 годзе. Пазней асудзілі да калоніі. Тэрмін ён адбыў цалкам.
Як многія за кратамі, атрымаў там праблемы са здароўем.
Мужчына вызваліўся напачатку снежня-2025, спрабаваў знайсці працу ў Беларусі — беспаспяхова. Прыняў рашэнне з'ехаць у Польшчу і пачаць будаваць новае жыццё ў новай краіне.
BySOL менш за месяц таму распачаў збор для Уладзіслава — і ўся неабходная сума (1800 €) ужо сабраная! 💛

❤4👍2
💛 За кратамі напісаў верш, які прысвяціў "палітвязням Якубу Коласу і Максіму Танку". Ідзе збор для экс-палітвязня
Віталь Чаркасаў быў затрыманы ў снежні-2023. Яму далі калонію за берасцейскія пратэсты, якія адбыліся яшчэ ў жніўні-2020. Выйшаў датэрмінова праз памілаванне.
Пасля вызвалення мужчына не збіраўся з'язджаць. Ён дапамагаў маці з анкалогіяй. Але ў лістападзе-2025 да Віталя ізноў прыйшлі сілавікі, цяпер з пагрозамі крымінальнай справы з-за пратэстаў 2020 года у Жабінцы. Тады былы палітвязень вырашыў уцякаць у Літву.
Пра свае прыгоды ў зняволенні Віталь распавёў у інтэрв'ю "Вясне".
💛 Падтрымаць экс-палітвязня праз збор (BySOL):
https://bysol.org/be/private/vitali_cherkasov/

❤5👍1
Вясна | Брэст
📱Пасадзілі за сторыз пра "маскалёў". Хаця роўна тую ж фразу беларусы выкарыстоўвалі на пратэстах 2019 году — і тады беларускі МУС не бачыў у фразе "распальвання варожасці" Як нядаўна распавяла экс-палітзняволеная Ганна Курыс у невялічкім інтэрв'ю Радыё Свабода…
У берасцейскім СІЗА сядзела дзяўчына, якая напісала данос на свайго хлопца за ўдзел у пратэстах — а ў выніку за пратэсты затрымалі яе
Такую гісторыю распавяла Ганна Курыс, экс-палітзняволеная з Баранавічаў. Нагадаем, яе ў снежні-2025 вызвалілі па памілаванню — і адразу ж выслалі з краіны.
У інтэрв'ю Вясне Ганна распавяла:
👉 як яе саму пакаралі за малюнак кацяня, якога намалявала ў калоніі крэйдай, бо хацела парадаваць іншых
👉 з кім перасякалася за кратамі
👉 праз што сама прайшла ў зняволенні
Чытаць:
https://spring96.org/be/news/119691

❤3🔥1🤬1👀1
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 15.02.2025, у вобласці 205 палітвязняў 🥶 У калоніі ПК-22 (Івацэвіцкі раён) у самыя маразы не было ацяплення. Рэпрэсіі: стала вядома пра прысуд Паліне Верамяйчук з Баранавічаў. Справа "Гаюна": толькі ў…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці
Станам на 01.03.2025, у вобласці 206 палітвязняў. Цяжарная палітзняволеная з Берасця была памілавана
✈️ Гэтыя 7 прадпрыемстваў Берасцейскай вобласці дапамагаюць расейскай вайне (Пінск, Берасце, Целяханы, Баранавічы, Мікашэвічы
🤯 У Берасці перад "гадавінай СВО" зладзілі выставу партрэтаў з серыі "VZгляд"
Рэпрэсіі: асудзілі былых кіраўнікоў баранавіцкага незалежнага выдання Intex‑press (Янукевіч і Пакаленка атрымалі 14 і 12 гадоў калоніі). Набыў моц завочны прысуд пінчуку Дзенісенка за пратэсты 2020 года. 29‑гадовую Карыну Куцко асудзілі па палітычным артыкуле, яна родам з Івацэвіцкага раёна
🔨 Адпраўлены ў адстаўку берасцейскі суддзя Сяргей Маручак. Ён выносіў рэпрэсіўныя рашэнні як да 2020, так і пасля
Станам на 01.03.2025, у вобласці 206 палітвязняў. Цяжарная палітзняволеная з Берасця была памілавана
🤯 У Берасці перад "гадавінай СВО" зладзілі выставу партрэтаў з серыі "VZгляд"
Рэпрэсіі: асудзілі былых кіраўнікоў баранавіцкага незалежнага выдання Intex‑press (Янукевіч і Пакаленка атрымалі 14 і 12 гадоў калоніі). Набыў моц завочны прысуд пінчуку Дзенісенка за пратэсты 2020 года. 29‑гадовую Карыну Куцко асудзілі па палітычным артыкуле, яна родам з Івацэвіцкага раёна
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2👀2
Вясна | Брэст
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше Вчера беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Вахлаков Павел Владимирович (ИУОТ-36) — житель Барановичей. В ноябре-2025 его судили за якобы "содействие экстремистской…
В Брестской области стало на 2 политзаключенных больше
Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Янукевич Владимир — ранее возглавлял барановичское независимое издание Intex‑press. После его вынужденного закрытия, занимался другим барановичским СМИ BAR24. Задержан в декабре-2024 вместе с еще несколькими бывшими работниками издания Intex‑press. В феврале-2026 Брестоблсуд вынес суровый приговор: 14 лет колонии и огромный штраф. Суть обвинений неизвестна, суд проходил в закрытом режиме по статье "Измена государству".
▪️Поколенко Андрей — был замом Янукевича в том же Intex‑press. Также был задержан в декабре-2024. В феврале-2026 мужчине дали 12 лет колонии, тоже за якобы "измену государству".
Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1144 человек политическими заключенными. Из них, по нашим подсчетам, в Брестской области 208.
Написать нам | Наш Instagram

😢4
У Пінску змяніўся кіраўнік міліцыі. Што пра яго вядома?
У 2021 годзе Ігар Ярохін атрымаў "маральную кампенсацыю" ад асуджанага палітычнай справе, бо пра міліцыянта напісалі ў "Каратели Беларуси".
А жонка працавала ў баранавіцкім СІЗА.
Падрабязней у артыкуле, падрыхтаваным берасцейскімі журналістамі @BGazeta разам з BELPOL:
https://bgmedia.site/society/chto-izvestnogo-pro-novogo-nachalnika-pinskogo-govd/

👀3👎2
❔Супрацоўнік ДАІ даведаўся, што чалавек "часова беспрацоўны" і загадаў прыйсці ў цэнтр занятасці. Што рабіць?
У сацсетках адна карыстальніца з Беларусі падзялілася сваёй гісторыяй: супрацоўнік ДАІ даў ёй паперу з "паведамленнем аб яўцы" ў цэнтр сацыяльнай занятасці. Гэта адбылося пасля таго, як супрацоўнік ДАІ даведаўся, што жанчына на дадзены момант не працуе.
На паперцы пазначана: куды прыходзіць (цэнтр занятасці выканкама), у якія гадзіны (гадзіны працы Цэнтра), з якімі дакументамі, дата калі дадзенае паведамленне ўручана. Але ці з'явіўся абавязак у чалавека прыйсці ў цэнтр занятасці з-за такой паперы?
✅ Кароткі адказ: не, прыходзіць неабавязкова.
Пра гэта напісана ў самой паперцы: "рэкамендуецца" прыйсці ў Цэнтр сац. занятасці. Ніякай адказнасці за тое, што падобныя рэкамендацыі праігнаруюцца, дзейным беларускім заканадаўствам не прадугледжана.

👍7❤1
Вясна | Брэст
❗️Кватэру палітвязня, які хадзіў на мноства судоў, прадалі з аўкцыёна ў Берасці Сёння цэлы дзень ішоў аўкцыён па продажу кватэры Віталя Чопіка. Берасцейскай "Вясна" сачыла за яго храналогіяй. У аўкцыёне бралі ўдзел толькі 2 асобы. У выніку перамог той,…
Роўна 2 гады таму быў арыштаваны Віталь Чопік. Ён за кратамі — але замест гэтага ён мог бы...
Мог бы зрабіць шмат што. Бо ён чалавек з разнастайнымі інтарэсамі і здольнасцямі. І ён дакладна варты таго, каб пазнаёміцца з ім бліжэй!
☝️Распавядаем пра палітвязня, якога асудзілі за тое, што ён хадзіў на палітычныя суды.

❤10🕊5🔥2😱1
Вясна | Брэст
⚡️Вызваляюць яшчэ 20 палітвязняў Сёння Лукашэнка падпісаў загад пра памілаванне 22 чалавек. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу А.Лукашэнкі. З паведамлення афіцыйных крыніц вынікае, што сярод "памілаваных" 20 палітвязняў. Праваабаронцы…
🕊 Вызваляюць яшчэ 15 палітвязняў
Сёння Лукашэнка падпісаў загад пра памілаванне 18 чалавек. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу А.Лукашэнкі.
З паведамлення афіцыйных крыніц вынікае, што сярод "памілаваных" 15 палітвязняў. Большасць памілаваных — жанчыны.
Праваабаронцы віталі ранейшыя падобныя вызваленні палітвязняў. Аднак нагадвалі, што па справядлівасці трэба вызваляць усіх палітвязняў (іх застаецца больш за тысячу). Апроч таго, вызваленых трэба рэабілітаваць (зняць асуджанасць, кампенсаваць шкоды здароўю, маральныя і матэрыяльныя страты).
❕Калі вам вядомыя імёны вызваленых палітвязняў, паведамляйце праваабаронцам: 👉 @BrestSOS або @Viasnainfo

🕊5❤3👍1
Вясна | Брэст
Вынесены завочны прысуд праваабаронцу з Горадні: 5 гадоў калоніі, буйны штраф Журналіст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч асуджаны завочна (у ягоную адстунасць), паведамляе Гарадзенская праваабарона. Прысуд быў абвешчаны ўчора, 19 жніўня. Ролю суддзі…
💡Анлайн-лекцыя "За што змагаецца фемінізм сёння?"
На мерапрыемстве ад ініцыятывы Prismatica (пры падтрымцы арганізацыі "Іншыя") можна будзе даведацца:
▫️чаму фемінізм усё яшчэ патрэбны
▫️чаму аўтарытарныя рэжымы так любяць гаварыць пра "традыцыйныя каштоўнасці"
▫️чаму становішча жанчын — адзін з самых яскравых індыкатараў, наколькі свабодная краіна
Нават калі вам падаецца, што фемінізм гэта не пра вас, што ён патрэбны толькі жанчынам — прыходзьце!
Калі: 7 сакавіка, 15:00 (па Менску)
Дзе: анлайн (Zoom)
👉 Форма рэгістрацыі 👈

👍3❤2