Дзень Канстытуцыі. Важныя артыкулы ў галоўным законе краіны
15 сакавіка 1994 года была прынята першая Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь. Можна спрачацца над ейным тэкстам (у яе ўжо быў закладзены фундамент аўтакратыі, бо быў перакос у паўнамоцтвах Прэзідэнта над іншымі галінамі ўлады).
Але яшчэ з часоў той Канстытуцыі да сёння дайшлі нормы, якія маглі б мяняць жыццё кожнага беларуса да лепшага.
У якой краіне мы б жылі, калі хаця б гэтая Канстытуцыя працавала!

👍2👀2
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 01.03.2025, у вобласці 206 палітвязняў. Цяжарная палітзняволеная з Берасця была памілавана ✈️ Гэтыя 7 прадпрыемстваў Берасцейскай вобласці дапамагаюць расейскай вайне (Пінск, Берасце, Целяханы, Баранавічы…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці
Станам на 15.03.2025, у вобласці 208 палітвязняў
👮♂️ Ігар Ярохін стаў кіраўніком пінскай міліцыі. Што пра яго вядома?
Рэпрэсіі: баранавіцкі фельчар хуткай дапамогі Чатырбок асуджаны па палітычнай справе. Стала вядома пра палітычны прысуд пінчуку, хакейнаму заўзятару Валянціну Глінскаму. Жыхара Баранавічаў Баніту асудзілі завочна з-за інтэрнэт-каментароў.
Станам на 15.03.2025, у вобласці 208 палітвязняў
Рэпрэсіі: баранавіцкі фельчар хуткай дапамогі Чатырбок асуджаны па палітычнай справе. Стала вядома пра палітычны прысуд пінчуку, хакейнаму заўзятару Валянціну Глінскаму. Жыхара Баранавічаў Баніту асудзілі завочна з-за інтэрнэт-каментароў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1😢1
Вясна | Брэст
В Брестском областном суде огласили приговор Маргарите Левчук, Андрею Пауку и еще 4 людям. Их осудили заочно Как сообщает БелТА со ссылкой на прокуратуру Брестской области, всех 6 человек признали виновными. Сколько именно присудили Маргарите Левчук, не сообщается:…
Новая (палітычная) крыміналка Маргарыты Ляўчук
Як заўважыла Наша Ніва, Маргарыта Ляўчук распавяла ў Instagram: супраць яе завялі новую палітычную справу ў Беларусі. Чарговая справа опернай спявачкі з Берасцейскага раёну — з-за "абразы" А.Лукашэнкі.
Хаця сама Маргарыта жыве ва Ўкраіне, па гэтай справе турбуюць яе бацькоў. Так, да іх прыходзілі з вобшукам у аг.Страдзеч (Берасцейскі раён).
Нагадаем, што 2 гады таму беларускія ўлады асудзілі Маргарыту па палітычнай справе завочна (ў яе адсутнасць). Тады жанчыне далі ад 6 да 8 гадоў калоніі, а таксама буйны штраф.

🤬3🖕2
На Трышынскіх могілках у Берасці пашкоджаны помнікі. Пасля "суботніку" дэпутатаў
14 сакавіка дэпутаты гарадскога савета і савету моладзі рабілі суботнік на Трышынскіх могілках. Яны "прыбіралі смецце, выразалі інвазіўныя расліны", паведамляла ЖКГ.
На наступны дзень пасля гэткага суботніка адзін берасцеец зрабіў фоты на могілках і апублікаваў у Threads. На здымках бачна, як спілаваныя дрэвы пашкодзілі крыжы і надмагіллі.
На паведамленне ў сацсетках звярнулі ўвагу берасцейскія журналісты з @BGazeta — і разабраліся, хто мог так неахайна пілаваць дрэвы. Выданне знайшло, што весь сакавік на могілках вядзе працы "Брэсцкае спецпрадпрыемства". Але апошнімі добраўладкаваннем на могілках займаліся гарадскія дэпутаты.
📍Трышынскія могілкі ў Берасці — старыя могілкі ў цэнтры горада. Найстарэйшае пахаванне датуецца 1834 годам. Трышынскія могілкі маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ды маюць ахоўвацца дзяржавай.

🤬5😱2
Сёння баранавіцкаму праваабаронцу Сяргею Гоўшы споўнілася б 77 гадоў
Але ён заўчасна пайшоў з жыцця ў снежні-2021.
Тым не менш, праваабаронца паспеў шмат зрабіць для сваіх землякоў. Былі ў яго актывісцкай гісторыі і перамогі над уладамі!
Пра гэта, а яшчэ пра тое як Гоўша натхняў іншых праваабаронцаў, распавядаем на картках вышэй ☝️

😢5❤4💔2
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Як мінімум з дзвюх беларускіх калоній учора вывезлі частку палітвязняў
Праваабаронцам вядома, што ўчора з магілёўскай ПК-15 і наваполацкай ПК-1 вывезлі частку палітычных зняволеных.
У мінулыя разы перад масавым вызваленнем палітвязняў іх перавозілі з калоній у мінскі СІЗА КДБ — адтуль ужо пазней вывозілі з краіны.
✍️Калі вам вядомыя навіны пра вызваленне палітвязняў, калі ласка, пішыце на @Viasnainfo

❤2👀1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⏺️ Працуе гарачая лінія для сваякоў вызваленных палітзняволеных @hotline202512
⚠️ Звяртайцеся да нас, каб дазнацца:
• ці ёсць паміж вызваленных ваш родны;
• перадаць яму кантакт для сувязі з вамі;
• задаць пытанні наконт вызвалення.
Па ўсіх астатніх пытанніх працуе гарачая лінія ПЦ Вясна @ViasnaSOS.
📌 Калі вы хочаце падтрымаць вызваленых - рэчамі, перадачамі і іншымі спосабамі, калі ласка запоўніце спецыяльную форму дзеля дапамогі: https://forms.gle/6e8K4c4GBoiFa5ZS6
ℹ️ Сачыце за навінамі. Мы будзем абнаўляць інфармацыю па меры паступлення звестак.

❤2👍1
Пасля перамоў амерыканцаў з беларускімі ўладамі вызваляюць яшчэ палітвязняў
Ні колькасць, ні дакладныя імёны пакуль дакладна невядомыя. Частцы дазволілі застацца ў Беларусі, іншых павязуць у Літву.
Па папярэдняй інфармацыі, такім чынам вызвалены пінчук Сяргей Маўшук. Пра гэта паведаміла Наша Ніва.
Сяргея асудзілі да 6.5 гадоў пазбаўлення волі з-за пінскіх пратэстаў 2020 года.
Нагадаем, што жонку Сяргея таксама асудзілі па той жа справе, за пінскія пратэсты 2020 года. Яе прымусова выслалі з краіны падчас іншага групавога вызвалення — ў лютым-2025.
📸 Сяргей Маўшук да затрымання. Фота: Вясна

❤6🕊2
Вясна | Брэст
Пасля перамоў амерыканцаў з беларускімі ўладамі вызваляюць яшчэ палітвязняў Ні колькасць, ні дакладныя імёны пакуль дакладна невядомыя. Частцы дазволілі застацца ў Беларусі, іншых павязуць у Літву. Па папярэдняй інфармацыі, такім чынам вызвалены пінчук Сяргей…
На волі праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Марфа Рабкова
Па інфармацыі "Вясны", сёння вызвалены палітвязні-праваабаронцы Валянцін Стэфановіч ды Марфа Рабкова.
Нагадаем, што Стэфановіч быў затрыманы ў 2021 годзе, атрымаў 9 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі (разам з вясноўцамі Алесем Бяляцкім і Уладзем Лабковічам) па сутнасці ў тым, што яны дапамагалі людзям. То бок Стэфановіча асудзілі выключна за праваабарончую дзейнасць.
Марфа Рабкова на момант затрымання была каардынатаркай Валанцёрскай службы "Вясны". Яе затрымалі восенню 2020 года. Атрымала прысуд у 14 гадоў 9 месяцаў калоніі.

❤7🕊1
Вясна | Брэст
На волі праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Марфа Рабкова Па інфармацыі "Вясны", сёння вызвалены палітвязні-праваабаронцы Валянцін Стэфановіч ды Марфа Рабкова. Нагадаем, што Стэфановіч быў затрыманы ў 2021 годзе, атрымаў 9 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі…
⚡️Таксама вызвалены берасцейцы Павел Шпетны ды Аляксандр Казлянка
Шпетны быў затрыманы вясной 2021 года. Напачатку яго асудзілі да 6 гадоў калоніі па "анархісцкай справе" (але адным з пунктаў абвінавачання былі пратэсты "дармаедаў" у Берасці ў 2017 годзе). Пакуль Павел быў за кратамі, яму дадалі яшчэ 2 гады з-за нібы "непадпарадкавання адміністрацыі калоніі" (арт.411 КК).
Казлянка таксама затрымалі ў 2021 годзе па той жа "анархісцкай справе". Спачатку атрымаў 6 гадоў, і таксама ў тым ліку за старыя акцыі пратэсту (яму ставілі ў віну перакрыццё трасы ў 2018 годзе, што было пратэстам супраць акумулятарнага заводу ў Берасці). Пакуль сядзеў, яму дадалі 1.5 гады за "непадпарадкаванне" (арт.411 КК). Меў доўгую гісторыю актывізму.
Абодва былі прызнаныя палітвязнямі.
📸 Злева Шпетны, справа Казлянка. Архіўныя фоты

❤8🕊2
Вясна | Брэст
⚡️Таксама вызвалены берасцейцы Павел Шпетны ды Аляксандр Казлянка Шпетны быў затрыманы вясной 2021 года. Напачатку яго асудзілі да 6 гадоў калоніі па "анархісцкай справе" (але адным з пунктаў абвінавачання былі пратэсты "дармаедаў" у Берасці ў 2017 годзе).…
📸 Фота са Шпетным і Казлянка апублікаваў Джон Коўл
Крайні справа — Павел Шпетны
Лявей — Аляксандр Казлянка
Яны аказаліся сярод палітвязняў, якіх вывезлі ў Літву

❤5🕊4