Вясна | Брэст
473 subscribers
4.84K photos
54 videos
4.45K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Дашкаляты з сапраўднымі аўтаматамі ў руках. Свежы выпадак з івацэвіцкімі дзецьмі

Некалькі тыдняў таму сайт івацэвіцкага дзіцячага садка № 7 паведаміў пра "экскурсію" дзяцей у в/ч 7404.

Як адзначылі аўтары нататкі, дзеці
👉 "знаёміліся з побытам вайскоўцаў"
👉 "з цікавасцю разглядалі зброю"
👉 "кожнае дзіцё змагло патрымаць у руках сапраўдны аўтамат Калашнікава"

Нагадаем, Канвенцыя ААН "Аб правах дзяцей" абавязвае краіны забяспечваць, каб адукацыйны працэс дзяцей быў ў духу міра, цярпімасці, ўзаемаразумення ды павагі да правоў чалавека.

Трывогу з-за падобных мерапрыемстваў выказвалі псіхолагі: шматлікія мілітарысцкія мерапрыемствы могуць выклікаць доўгатэрміновыя негатыўныя наступствы для развіцця дзяцей.
🤬4😱3
Вясна | Брэст
Пінчук, былы палітвязень даў інтэрв'ю [ВІДЭА] Экс-палітзняволены Вячаслаў Рагашчук распавёў: 👉 Чаму не шкадуе аб тым, што рабіў у жніўні 2020 года 👉 Як намагаўся, каб была узбуджана справа за яго збіццё ў міліцэйскім пастарунку 👉 З чым сутыкнуўся за кратамі…
💛 Збор на BySOL для пінчука

Вячаслаў Рагашчук адбыў вялікі тэрмін — 6 гадоў пазбаўлення волі за пінскія пратэсты. Калі вызваліўся, яму сталі пагражаць новай справай. Мужчына вырашыў з'язджаць.

За мяжой даў некалькі інтэрв'ю, дзе апісаў свой досвед: як 9 жніўня 2020 адбіваў людзей ад міліцыі, як дамагаўся справы за сваё збіццё ў міліцэйскім пастарунку. Тут можна паглядзець відэа ад MOST Media, а па гэтай спасылцы тэкст ад Вясны.

Цяпер мужчына спрабуе легалізавацца ў Польшчы, і збіраецца працаваць з рамонтамі кватэр. Для набыцця першых інструментаў, а таксама для неабходных выдаткаў на бліжэйшы час, ідзе збор.

💛 Падтрымаць мужчыну можна праз сайт BySOL:
https://bysol.org/be/private/rogashyk/
👍42
❗️Паведамляйце "Вясне" пра трансгранічны пераслед

Калі вы за мяжой сутыкнуліся з праявамі трансгранічнага пераследу — паведаміце пра гэта праваабаронцам.

📌 Гэта можа быць:

▪️ пагрозы ці ціск праз тэлефон, месэнджары, сацсеткі;
▪️ ціск на родных, якія засталіся ў Беларусі;
▪️ ператрусы ў сваякоў па месцах вашай рэгістрацыі;
▪️ выклікі, “гутаркі” і допыты сваякоў пра вас;
▪️ ануляванне пашпарта;
▪️ пераслед студэнтаў замежных школ, універсітэтаў, ліцэяў;
▪️ спробы вярбоўкі або схілення да супрацы;
▪️ узлом акаўнтаў, кібератакі;
▪️ міжнародны вышук;
▪️ завочныя суды і арышт/продаж/канфіскацыя маёмасці на радзіме;
▪️ спроба незаконнай экстрадыцыі праз Інтэрпол.

👉 Калі ласка, перадайце інфармацыю ў бот @viasna_bot, нават калі ўжо звярталіся раней — гэта дапаможа нам ацаніць увесь маштаб транснацыянальных рэпрэсій.
👍31🖕1
🔧 Стала вядома пра яшчэ аднаго пінчука, якога пакаралі за пратэсты 2020 года

Пінскі суд вынес вырак Максіму Дзямчуку. Сёння яго дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).

🔧 Як даведелася Наша Ніва, Дзямчук родам з Пінска. Працаваў на розных рабочых спецыяльнасцях у родным горадзе, а пасля значную частку жыцця — у Расеі. З яго сацсетках выданне зрабіла выснову, што пасля 2020 года Дзямчук таксама працаваў у Расіі. Незразумела, як і калі менавіта мужчына быў затрыманы.

🔧 Дакладная сутнасць справы супраць Дзямчука дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулу, яго асудзілі за пінскія пратэсты, якія адбыліся пасля выбараў 9 жніўня 2020 года.

🔧 МУС у спісе адзначыў, што мужчына "адбывае пакаранне". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі "хімію" (абмежаванне волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову) або калонію.
🤬2😢21
Фотафакт: сёння на тэчцы Ціханоўскай — партрэт Віталя Чопіка, палітвязня і праваабаронцы з Берасця

Такі здымак з'явіўся ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.

Нагадаем, Віталь дагэтуль за кратамі: яму далі 7 гадоў калоніі і вялічэзны штраф за наведванне палітычных судоў і салідарнасць з рэпрэсаванымі.

Ціханоўская з партрэтам Чопіка з'явілася на сённяшняй канферэнцыі "Новая Беларусь".

📸 Крыніца фота: @tsikhanouskaya
5👍3🕊2
9 августа 2020-го. День, после которого Беларусь уже не была прежней

Шесть лет назад в Беларуси прошли президентские выборы, результаты которых не признали сотни тысяч беларусов. Вечером 9 августа люди вышли на улицы городов с мирным протестом против фальсификаций и режима Александра Лукашенко.

Первые дни после выборов стали одними из самых тяжелых. ОМОН разгонял протестующих светошумовыми гранатами, слезоточивым газом и резиновыми пулями. Людей жестоко задерживали и избивали, а семьи сутками искали близких, не зная, где они находятся.

Брест в тот вечер тоже вышел на улицы. Что происходило в городе 9 августа, как начинались протесты и что пережили брестчане в первые часы после выборов — вспоминаем на сайте BGmedia

Не открывается ссылка, читайте здесь:

https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/society/kak-proshlo-9-avgusta-2020-goda-v-breste/
1👀1
❗️ 4 месяцы за кратамі: мозырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун застаецца пад вартай

Уладзімір Целяпун — праваабаронца і грамадскі актывіст з Мазыра. Яго ўзялі пад варту 10 красавіка 2026 года.

Мяркуецца, што спачатку ён знаходзіўся ў ІЧУ Мазырскага РАУС, пасля яго перавялі ў гомельскае СІЗА №3. Супраць праваабаронцы распачатая крымінальная справа. Падрабязнасці абвінавачанняў невядомыя, аднак, паводле наяўнай інфармацыі, справа мае палітычны характар.

Уладзімір Целяпун добра вядомы ў рэгіёне сваёй дзейнасцю па абароне правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы. У 1986 годзе ён удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Зняволенне стварае прамую пагрозу яго здароўю: Уладзімір мае анкалагічнае захворванне, якое цяпер знаходзіцца ў стадыі рэмісіі. За час у турме ён моцна схуднеў і мае вострую патрэбу ў пастаянным медыцынскім назіранні.
😢5🤬1
🥀 У гэты дзень: сілавікі ў Берасці зрабілі смяротны стрэл у Генадзя Шутава роўна 6 гадоў таму

Вечарам 11 жніўня 2020 у Берасці працягваліся пратэсты пасля выбараў.

Па інфармацыі берасцейскай "Вясны", яшчэ ўдзень таго дня сілавікі рыхтаваліся да жорсткасці (і пэўныя сілавікі папярэджвалі блізкіх, каб тыя ўвогуле не выходзілі ўвечары на вуліцу, асабліва ў Маскоўскім раёне).

У той фатальны вечар двое сяброў, Генадзь Шутаў і Аляксандр Кардзюкоў, непадалёк ад будынку адміністрацыі Маскоўскага раёну напаткалі сілавікоў у цывільным. Сілавікі стрэлілі Шутаву ў патыліцу з агнястрэльнай зброі.

Па афіцыйнай версіі, Шутаў з Кардзюковым нібы атакавалі сілавікоў з арматурай у руках. Але як сведчылі запісы з відэакамер, гэта няпраўда, ніякага нападу з арматурай не было.

19.08.2020 у вайсковым шпіталі Шутаў памёр. Кардзюкоў, жывы сведка ўсіх падзей, быў арыштаваны і асуджаны да 10 год калоніі.

Шутава таксама судзілі (пасмяротна). Пакарання для сілавікоў, датычных да яго смерці, дагэтуль няма.

📸 На фота Генадзь Шутаў
💔5🤬1😢1
Вясна | Брэст
Дойліду з Берасцейшчыны далі калонію па палітычнай справе Тыдзень таму ў "спіс экстрэмістаў" дадалі 56-гадовага Алега Кінева. МУС у спісе адзначыў, што гэта жыхар Берасцейскай вобласці, і яго асудзіў Віцебскі абласны суд адразу па 4 артыкулах. Як высветліла…
🔨 У рэпрэсаванага, відаць, прымусова прадалі мінівэн у Бярозаўскам раёне

Тыдзень таму адбыўся аўкцыён, на якім збывалі Fiat Ducato 1999 года. Аўтамабіль знаходзіўся ў аг.Першамайскай Бярозаўскага раёна, а ўласнікам значыўся Кінеў Алег Сцяпанавіч. Гэта поўны цёзка былога палітвязня, які як раз быў прапісаны ў гэтым аграгарадку — так што можна зрабіць выснову, што гэта ён і ёсць.

🔨 Аўкцыён прайшоў паспяхова. За мінівэн змагаліся 3 пакупніка, і стартавая цана 3649 рублі дарасла да 5657 рублёў. То бок беларускі бюджэт атрымае каля 1660 € (каля $1920) ад продажу маёмасці экс-палітвязня.

З якой менавіта прычыны на аўкцыён трапіла маёмасць Кінева, нам на дадзены момант невядома.

🔨 Але з улікам таго, што мужчыну асудзілі па палітычнай справе адразу па 4 крымінальных артыкулах, і тры з чатырох артыкулаў прадугледжвалі сярод пакарання штраф, то цалкам верагодна, што Fiat Кінева прадалі з-за палітычнага прысуда.

Нагадаем, што Алег Кінеў — дойлід, займаўся будаваннем драўляных купалаў храмаў. Быў асуджаны да "хіміі" (абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ) недзе ў 2025 годзе, а 19.03.2026 быў "памілаваны" сярод 250 палітвязняў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬3😢3
9 жніўня споўнілася 116 гадоў з Дня нараджэння Ларысы Геніюш. У Варшаве адбылося мерапрыемства з гэтай нагоды

На імпрэзе ўзгадалі біяграфію беларускай патрыёткі, чыталі яе вершы. Там жа прагучалі песні на словы Геніюш.
👍51
Вясна | Брэст
У экс-палітвязня з Камянеччыны, якога 2 месяцы таму вывезлі ў Літву, знайшлі гепатыт С. Хутчэй за ўсё, заразілі за кратамі Як піша Наша Ніва, у Віталя Бандарука выявілі гепатыт падчас медагляду ў Літве. Перад зняволеннем у мужчыны не было праблем са здароўем.…
🎥 Экс-палітвязень з Берасцейскай вобласці пачаў здымацца ў польскіх серыялах

Гомельская "Вясна" пагутарыла з Віталём Бандаруком — гэта былы палітвязень з Камянецкага раёна.

Мужчына распавёў, як пасля памілавання-высылкі з Беларусі ён цалкам выпадкова трапіў на здымачную пляцоўку. Тады рэжысэрка ўзяла яго на здымкі са словамі:

"Будзеш граць гангстара"


Сёння ў яго фільмаграфіі ўжо некалькі серыялаў.

Як сябе пачувае ў розных ролях, які заробак атрымоўвае, ці плануе працягваць, чытайце ў артыкуле:
https://gomelspring.org/be/news/12023
🔥4👍1
Вясна | Брэст
🔍 Экс-палітвязні Берасцейскай вобласці. Хто трапіў у базу вышуку ў РФ Медыязона.Беларусь адсочвае, каго з беларусаў дадаюць у вышук у Расеі. Сёння выданне апублікавала, каго дадалі ў адпаведную базу за апошнія паўгады (больш за 1100 чалавек!) Мы знайшлі…
🔍 У вышук дадалі экс-палітвязняў і трох людзей, звязаных з журналісцкай сферай. Усіх шукаюць па-за межамі краіны

Мы прааналізавалі апошнюю версію базы вышука РФ. І знайшлі там некалькі новых імёнаў людзей з Берасцейскай вобласці, якіх шукаюць па ініцыятыве беларускіх уладаў.

🔍Гэта пінчук Сяргей Ляжэнка — былы палітвязень, цалкам адбыў тэрмін (6 гадоў) за пінскія пратэсты 2020 года. Тым не менш, УУС Берасцейскага аблвыканкама зноў яго шукае. Відаць, па новай палітычнай справе.

🔍 Таксама з'явілася імя Юлі Лаптановіч — экс-палітзняволенай з Пружаншчыны. Яна цалкам адбыла тэрмін, і выехала за мяжу. Яе вышук таксама ініцыявала УУС Берасцейскага аблвыканкама. Найверагодней, па новай рэпрэсіўнай справе.

🔍Таксама ў вышук трапіў журналіст "Белсата" Аляксандр Баразенка. Ён ураджэнец Пінска.

🔍Аналагічным чынам шукаюць журналістку Алу Шарко, ўраджэнку Берасця. Ала таксама з'яўляецца экс-палітзняволенай — яна была ў СІЗА паўгады, да жніўня 2021 года. На момант таго затрымання была праграмнай дырэктаркай Прэс-клуба.

🔍Таксама ў вышуку Дар'я Глухава з Берасця. Пра яе вядома, што беларускія ўлады лічаць яе датычнай да праекта MediaIQ (праект Прэс-клуба).

Адметна, што ўсе чацвёра трапілі ў вышук РФ пасля траўня 2026 (менавіта тады было апошняе абнаўленне базы Медыязоны з беларусамі, якіх шукаюць у Расеі).

Варта адзначыць, што калі беларускія ўлады выкарыстоўваюць міжнародны вышук для палітычнага пераследу сваіх грамадзян за межамі краіны, гэта з'яўляецца адной з форм транснацыянальных рэпрэсій.

📸 Злева Баразенка, справа Шарко (фота з яе FB)
👀3🤬1
Чым вышэй у судовай сістэме, тым менш жанчын? Разабраліся, ці цяжка рабіць кар'еру жанчынам-суддзям у Беларусі

На ўзроўні раённых судоў 71% жанчын з ліку суддзяў на сёння. Жанчын сярод старшынь раённых судоў 54%. А жанчын сярод старшынь судоў абласнога ўзроўню толькі 29%.

Калі ж браць да ўвагі шчэ і намеснікаў абласных судоў, то жанчын сярод такога складу кіраўніцтва абласных судоў у Беларусі толькі 14%.

Але на пэўным узроўні гэтая логіка змяняецца. Як і чаму — чытайце ў артыкуле на нашым сайце:
https://brestspring.org/tpost/nijjkjxxx1

Таксама па спасылцы шмат інтэрактыўнай інфаграфікі.
👍2👀2🖕1
Вясна | Брэст
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 02.08.2026, у вобласці 190 палітвязняў 🪖 Па Вайбер-чатах Берасцейскай вобласці — і Беларусі — невядомыя масава рэкламуюць кантракты з арміяй РФ 👩‍⚖️ Берасцейская Вясна заўважыла, што суддзя Вера Філонік…
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці

Станам на 16.08.2026, у вобласці 188 палітвязняў

Пайшоў на пенсію начальнік калоніі №22. Пры ім калонія рабіла прадукцыю для расейскай арміі 🇷🇺

🔫 Мілітарызацыя дзяцінства. Дзяцей з івацэвіцкага дзіцячага садка адвезлі ў в/ч 7404. Там дашкалятам давалі ў рукі сапраўдныя аўтаматы

⚽️ Салідарнасць праз межы: на кубку Мелказёрава былі ўдзельнікі, якія нагадалі пра берасцейскага праваабаронцу Чопіка за кратамі. А Ціханоўская з'явілася з яго партрэтам у руках

Рэпрэсіі: стала вядома, што пінчука Максіма Дзямчука пакаралі за пратэсты 2020 года

Рэпрэсіі праз межы: ў вышук за межамі Беларусі дадалі экс-палітвязняў і трох людзей, звязаных з журналісцкай сферай

🔨 У рэпрэсаванага Алега Кінева, відаць, прымусова прадалі мінівэн у Бярозаўскам раёне
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👀2👍1
Намеснік пракурора Берасцейскай вобласці правёў прыём у калоніі "Воўчыя норы" пад Івацэвічамі

Данііл Дзярабін ніякіх скарг на ўмовы ў ПК-22 не атрымаў, хаця ў гэтай калоніі:
у красавіку-2026 адміністрацыя калоніі перашкаджала самаарганізацыі сваякоў вязняў: супрацоўнікі калоніі патрабавалі ад зняволеных перадаць блізкім, каб тыя выдаліліся з адмысловага Viber-чата, хаця чат нават не меў "экстрэмісцкага" статуса
у сакавіку-2026 здзейсніў чарговую — трэцюю — спробу самагубства Сцяпан Латыпаў
у лютым-2026 у маразы -25°C была аварыя ацяплення, з-за якой ацяпленне адсутнічала
у студзені-2026 стала вядома, што Аляксандр Камлёнак з калоніі скардзіўся, што палітвязням не даюць атрымоўваць адукацыю, а яго скаргу ў Мінадукацыі адміністрацыя калоніі не прапускала. Калі ж абыходнымі шляхамі мужчына ўсё-ткі даслаў скаргу ў Мінадукацыі, ў калоніі яго пакаралі
у снежні-2025 аб'яўляў галадоўку Сяргей Ботвіч (ён мае патрэбу ў асаблівых леках, і гэтыя лекі сваякам не дазвалялі перадаць)
🤬4
📚 Беларуская турэмная літаратура ў кантэксце сусветнай. Ад Максіма Танка да Якуба Коласа, ад Аляхновіча — да Бяляцкага

Ліля Ільюшына распавяла пра турэмную літаратуру як жанр, адкуль яна бярэ свой пачатак. Таксама вылучыла прыкметныя творы з беларускай турэмнай літаратуры, як найноўшыя — так і XX стагоддзя.

Атрымалася вялікая гутарка. Чытайце цалкам:
https://brestspring.org/tpost/rsun8orn11
👍32
16 жніўня ў Варшаве адбылася акцыя беларусаў

Пачалі з хвіліны маўчання, былі запалены свечкі. Такім чынам ушанавалі памяць ахвяр пратэстаў 6 гадовай даўніны: Аляксандра Віхора, Аляксандра Тарайкоўскага ды берасцейца Генадзя Шутава.

Затым выступоўцы выказаліся за тое, што пакаранне для вінаватых у тых забойствах, у садызме, мусіць прыйсці раней ці пазней.

Скончылася акцыя традыцыйным агульным здымкам.
👍5
❗️ Каментар ПЦ "Вясна" ў сувязі са ўзломам сайта "Палеская вясна"

Сёння ў блізкіх да сілавікоў тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя пра ўзлом рэгіянальнага праваабарончага сайту “Палеская вясна” і нібыта атрыманне доступу да паштовага сэрвісу, “прывязанага да адмінкі” сайта. У сувязі з гэтым ПЦ “Вясна” паведамляе наступнае.

Сайт “Палеская вясна” сапраўды быў узламаны. Пры гэтым важна адзначыць, што сайт не абнаўляўся амаль два гады і на гэты момант фактычна існаваў як архіў ранейшых публікацый.

Сайт “Палескай вясны” і згаданы паштовы сэрвіс, пра які ідзе гаворка, не былі звязаныя з цэнтральным сайтам арганізацыі spring96.org і іншымі інфармацыйнымі рэсурсамі “Вясны”. Гэтыя рэсурсы, а таксама афіцыйныя электронныя скрыні і, адпаведна, звароты, якія накіроўваюцца праз іх, знаходзяцца ў бяспецы.

На дадзены момант ПЦ "Вясна" працягвае высвятляць сітуацыю з паштовай скрыняй, пра якую ідзе гаворка ў паведамленні сілавікоў, і магчымым доступам да яе.

Таксама падкрэсліваем, што інфармацыя пра нібыта “ўцечку” даных пра фінансы арганізацыі не адпавядае рэчаіснасці. Такія заявы не маюць пад сабой падставаў і з’яўляюцца часткай спробаў сілавых структур у чарговы раз дыскрэдытаваць дзейнасць арганізацыі.

“Вясна” будзе надалей інфармаваць пра сітуацыю.
2👀2🤬1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👎1🖕1